Вы тут

У Вільнюсе прайшло дзяржаўнае перапахаванне паўстанцаў 1863-1864 гадоў


Знойдзеныя на гары Гедыміна астанкі паўстанцаў XIX ст. былі ўрачыста пахаваны на сталічных могілках Роса.


Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў у Вільнюсе. У складзе беларускай дэлегацыі — супрацоўнікі дыпмісіі нашай краіны ў Літве, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, служачыя Следчага камітэта Беларусі.

Разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы Ігар Петрышэнка прыняў удзел у святой імшы ў Кафедральным саборы-базіліцы Святога Станіслава і Святога Уладзіслава. Сёння раніцай у гэтым саборы былі выстаўлены труны з парэшткамі кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання для грамадскага развітання.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак кіраўнікі дэлегацый выступілі з прамовамі.

Раней паведамлялася, што чатыры магілы з астанкамі 20 паўстанцаў былі знойдзеныя на гары Гедыміна ў цэнтры Вільні восенню 2017 года. Дакладна ўстаноўлена, што ў адной з магіл былі астанкі Зыгмунта Серакоўскага. Ускосна пацверджана, што знойдзены і астанкі кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага.

Падчас урачыстай цырымоніі іх труны былі дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, а затым перавезены на могілкі Роса. Імёны паўстанцаў будуць напісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

Жыхары Вільнюса змогуць назіраць за цырымоніяй з усталяваных на Кафедральнай плошчы вялікіх экранаў, яе таксама транслююць па літоўскім і польскім тэлебачанні.

У беларускім грамадстве неаднаразова ўздымалася тэма магчымага перапахавання кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку 17 лістапада выказаў свой пункт гледжання з гэтай нагоды.

«Ён дзейнічаў на нашай тэрыторыі, быў нашым чалавекам, калі хочаце, грамадзянінам. Гэта быў чалавек нашай дзяржавы, і ад гэтага нікуды не дзенешся". Што тычыцца перапахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што іх чапаць не трэба. «Гэта мая пазіцыя. Пахавалі чалавека - няхай ён там спакойна ляжыць». «Я хачу, каб падобныя праблемы не размяжоўвалі, а аб'ядноўвалі народ», - рэзюмаваў беларускі лідар.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.