Вы тут

У Мазыры затрыманы гамяльчанін, які спрабаваў скрасці два аўтамабілі


Ноччу ў горадзе на вуліцы Гагарына было здзейснена ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса Mercedes-Benz 207D і легкавога Ford Mondeo. Аварыйную сітуацыю, якая прывяла да сутыкнення, стварыў кіроўца Мерседэса. Да таго ж, па вонкавым выглядзе, ён быў п'яны. Таму гаспадар легкавушкі прыняў рашэнне выклікаць супрацоўнікаў ДАІ для фіксацыі ўсіх абставінаў здарэння.


Пасля званка ў міліцыю ён убачыў, што вінаваты ў аварыі знік. Пра гэта мужчына і распавёў прыбыўшаму нараду міліцыі. Вартавыя дарог устанавілі ўладальніка мікрааўтобуса, 38-гадовага мазыраніна. На званок адказала яго маці, якая і паведаміла, што машыну сына ўгналі.

Раніцай таго ж дня ў міліцыю паступіла яшчэ адна заява пра спробу ўгону. На той жа вуліцы Гагарына хтосьці ўначы ўскрыў дзверы “ВАЗ-21063”, які належыць пенсіянеру, аднак завесці аўтамабіль не змог. Былі распачаты крымінальныя справы па факце і спробе ўгону.

Некалькі дзён спатрэбілася аператыўнікам крымінальнага вышуку, каб знайсці падазраванага. Ім аказаўся раней судзімы за хуліганства 26-гадовы гамяльчанін, які быў затрыманы ў Мазыры па месцы жыхарства яго маці, паведамілі ва УУС аблвыканкама.

Высветлілася, што той ноччу мужчына выпіваў з сябрамі. А пасля сыходу вырашыў даехаць дадому з камфортам, але на чужой машыне. З другой спробы гэта ўдалося. Вось толькі праехаў ён зусім няшмат і здзейсніў ДТЗ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: peepcity.ru

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.