Вы тут

На Міншчыне набірае абароты праект «Мабільны STEM-клас»


Гэта сумесная ініцыятыва Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, накіраваная на папулярызацыю ў Мінскай вобласці STEM-адукацыі.


Задача ініцыятараў адукацыйнага праекта — павялічыць колькасць STEM-педагогаў у Мінскай вобласці для рэалізацыі сучаснай мадэлі STEM-навучання: апошняя прадугледжвае фарміраванне ў школьнікаў міжпрадметных ведаў для паспяховай праектнай працы ў галіне навуковых і інжынерных тэхналогій.

Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі і лепшыя педагогі-практыкі Мінскай вобласці выязджаюць ва ўстановы адукацыі сталічнага рэгіёну, дзе навучаюць педагагічных работнікаў робататэхніцы, праграмаванню, 3D-мадэляванню, дапоўненай і віртуальнай рэальнасці і іншым напрамкам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Навучанне праходзіць інтэнсіўна — у форме трохдзённага практыка-арыентаванага семінара.

У пачатку першага дня слухачы даведваюцца пра тэндэнцыі, перавагі і перспектывы STEM-адукацыі. Далей іх чакае знаёмства з канструяваннем робататэхнічных прылад на аснове Arduino. Занятак у форме майстар-класа праводзіць выкладчык кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі БДПУ імя М. Танка Дзмітрый Малахоўскі. Слухачы вывучаюць мікракантролеры Arduino, яго складнікі, на канкрэтных прыкладах раскрываюць магчымасці выкарыстання Arduino на ўроках, факультатывах, гуртках, а таксама ствараюць свае першыя праекты на аснове мікракантролераў.

Наступны дзень аддаецца спаборніцкай і адукацыйнай робататэхніцы на базе канструктараў Lego Mindstorms EV3. Майстар-клас праводзіць начальнік аддзела ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Андрэй Тычынскі. Педагогі знаёмяцца з адукацыйнымі наборамі Lego Mindstorms, а таксама даведваюцца, у якіх адукацыйных праектах прымяняюцца робататэхнічныя наборы Lego, атрымліваюць падрабязную інфармацыю аб абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па робататэхніцы. Слухачы выконваюць практычныя заданні з робатамі: праграмуюць маторы на рух па запраграмаванай траекторыі, вывучаюць асаблівасці працы з ультрагукавым датчыкам і датчыкам колеру, адпрацоўваюць аб’езд аб’ектаў і праезд па лініі.

Апошні дзень семінара прысвечаны 3D-праектаванню і мадэляванню. Педагогі атрымліваюць навыкі працы ў такіх праграмах, як Google Scratch Up, Lego Digital Designer, Paint 3D, Unity, а таксама ствараюць свае першыя мабільныя праграмы. У гэтым ім дапамагае Пётр Кушняров, стваральнік шэрагу віртуальных падручнікаў, дырэктар сярэдняй школы № 22 г. Барысава.

Варта адзначыць, што праект набірае абароты. Мабільны STEM-клас ужо паспеў наведаць установы адукацыі Чэрвеньскага і Пухавіцкага раёнаў. А 25-27 лістапада яго прыме гімназія № 1 г. Любані.

Выезды мабільнага STEM-класа праходзяць па папярэдне вызначаным плане. Любая ўстанова адукацыі можа зрабіць заяўку на ўдзел у мерапрыемствах праекта. Для гэтага дастаткова патэлефанаваць у Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і дамовіцца аб візіце STEM-класа. Тэлефон для кантактаў +375295562309 (Машканцева Святлана Віктараўна).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Асацыяцыі «Адукацыя для будучыні»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».