Вы тут

Андрэй Худык: Сучасныя тэхналогіі і прафесійныя кадры — аснова развіцця горнай галіны


Сучасныя тэхналогіі і прафесійныя кадры — аснова развіцця горнай галіны, упэўнены міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. Кіраўнік прыродаахоўнага ведамства сустрэўся з кіраўніцтвам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, студэнцкім калектывам, прафесарска-выкладчыцкім саставам у дзень інфармавання насельніцтва.


Галоўнай тэмай сустрэчы стала развіццё сацыяльнай інфраструктуры рэгіёнаў Беларусі ў інтарэсах камфортнага пражывання грамадзян. Як расказаў Андрэй Худык, экалагічна чыстая, добраўпарадкаваная, зручная для пражывання і наведвання турыстамі Беларусь — гэта вынік сістэмнай работы, якая праводзіцца ў краіне. Толькі за апошні час у краіне з’явіліся новыя сацыяльныя і медыцынскія ўстановы, напрыклад, пансіянат у рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, адкрываюцца новыя школы, дзіцячыя сады, спартыўныя і іншыя аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Усё гэта дапамагае рабіць жыццё грамадзян больш камфортным.

Вялікую ўвагу гэтым пытанням надае і Прэзідэнт Беларусі. У чарговы раз прызначаючы міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ён даў выразныя і пэўныя заданні: навядзенне парадку на зямлі (сачыць за санітарнымі абіркамі на тэрыторыі, разабрацца з адходамі — бытавымі і прамысловымі), удасканаленне працы Белгідрамету, а таксама развіццё мінеральна-сыравіннай базы краіны.

Пагаварылі ўдзельнікі сустрэчы і на іншыя тэмы. Сёння ў БНТУ на факультэце горнай справы і інжынернай экалогіі прафесійную падрыхтоўку праходзяць інжынерныя кадры для здабычы, перапрацоўкі, рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, аховы навакольнага асяроддзя, спецыялісты па экалагічным менеджменце. Таму шмат пытанняў да міністра датычылася ўладкавання на працу выпускнікоў факультэта, павышэння прэстыжу прафесіі геолага і эфектыўнасці дзейнасці галіны.

Так, за апошнія гады павялічыўся конкурс на горныя спецыяльнасці, палепшылася размеркаванне выпускнікоў. Але да сёння студэнты старэйшых курсаў падчас практыкі, якая доўжыцца два-тры месяцы, не заўсёды забяспечваюцца аплачвальнымі працоўнымі месцамі. Міністр паабяцаў дапамагчы вырашыць гэту праблему.

Па словах Андрэя Худыка, павышэнне кадравага патэнцыялу ў вобласці аховы прыроды і рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў — адно з найважнейшых пытанняў. Сёння вельмі важна займацца якаснай падрыхтоўкай сіноптыкаў, а таксама спецыялістаў у вобласці геолагаразведкі.

— Неабходна спачатку даведацца, што ў нас ёсць з карысных выкапняў, што з гэтага можна ўвесці ў гаспадарчы абарот і толькі тады прыступаць да бурэння, — падкрэсліў міністр.

Што тычыцца тэхнікі, неабходнай у горнай галіне, то Мінпрыроды разам з зацікаўленымі прадпрыемствамі абмяркоўвае магчымасць стварэння лінейкі машын першай неабходнасці ад разведкі да прамысловай распрацоўкі. Па словах міністра, важна вызначыцца па кірунках, відах карысных выкапняў, каб не траціць сродкі на вытворчасць тэхнікі для пакуль неперспектыўных напрамкаў, напрыклад, здабычы золата, а працаваць з тымі радовішчамі карысных выкапняў, якія сёння імпартуюцца, напрыклад, базальтаў і туфаў.

Расказаў міністр і пра змены, якія за апошні час адбыліся ў дзяржаўным прадпрыемстве «НПЦ па геалогіі», асноўная задача якога — геолагаразведка. Прайшла рэарганізацыя прадпрыемства, палепшылася яго фінансавае становішча, вырасла заработная плата. Акрамя таго, распрацавана праграма мадэрнізацыі НПЦ па геалогіі, нацэленая на паляпшэнне тэхнічнай базы і павышэнне эфектыўнасці работы.

Па словах міністра, сёння неабходна выкарыстоўваць даступныя сучасныя тэхналогіі, каб захаваць баланс паміж выкарыстаннем прыродных багаццяў і аховай навакольнага асяроддзя.

Андрэй Худык таксама наведаў факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі і запрасіў студэнтаў і выкладчыкаў універсітэту да ўдзелу ў сферы адукацыйных паслуг, міжнародных праектах.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота з архіву БНТУ

Загаловак у газеце: Ад разведкі да здабычы

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.