Вы тут

Спадчына Карэлічаў. Гістарычная


На Гродзеншчыне, у «сталіцы» Карэліцкага раёна, прайшла навукова-практычная канферэнцыя «XIII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні. Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю».


Уражлівым падаецца склад дакладаў і выступленняў, агучаных у межах навукова-творчага праекта: «З гісторыі археалагічнага даследавання Карэліцкага краю» (Вадзім Лакіза, Кірыл Мядзведзеў); «Павел Баляслаў Падчашынскі (1822—1876)» (Вольга Папко); «Петрапаўлаўская царква ў Карэлічах: з гісторыі будаўніцтва» (Сяргей Сергачоў); «Краязнаўчы праект «Замак у аб’ектыве» (Лілія Арцюх); «Геалагічныя разрэзы як прыродная спадчына Карэліцкага краю» (Ядвіга Елавічова); «Карэлічы XVII ст. па дакументах Галоўнага архіва старажытных актаў» (Аляксандр Доўнар); «Тры віды кафлі з фондаў замкавага комплекса «Мір» і Карэліцкага раённага краязнаўчага музея «Зямля і людзі» (Пётр Русаў); «Інвентар Мірскага графства 1671 г.» (Ягор Сурскі); «Антрапанімія і генеалогія ўніяцкага насельніцтва Карэліччыны ў 1763 г.» (Вадзім Урублеўскі). І гэта яшчэ не ўсе агучаныя тэмы!

Сабраліся навукоўцы і краязнаўцы з Мінска, Міра, Навагрудка, Брэста, Нясвіжа і, зразумела, Карэліч. Цікава, што ў межах выступленняў гучалі самыя розныя ініцыятывы і прапановы. Калі далучыць у дзельнікаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, навуковы і творчы праект можа атрымаць і міжнароднае прызнанне.

Канферэнцыя прайшла ў межах выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016—2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» падпраграмы № 1 «Гісторыя і культура». Дарэчы, па выніках папярэдніх канферэнцый у 2012 годзе выдавецтва «Беларуская навука» выдала зборнік «Карэліччына: людзі, час, падзеі». Заснавальнікі Карэліцкіх краязнаўчых чытанняў — Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Карэліцкі райвыканкам.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.