Вы тут

«Зорны шлях»: новыя пераклады


Даяну Лазаравіч — маладую сербскую перакладчыцу — добра ведаюць як апантанага прапагандыста беларускай літаратуры. Пра гэта шмат пісалі і пішуць у беларускім друку. Яна — часты госць у Мінску.


Новы творчы праект спадарыні Даяны — публікацыі перакладаў беларускай паэзіі для часопіса «Зорны шлях». Вось і сёлета ў № 18 надрукаваны яе перастварэнні паэзіі Максіма Багдановіча і Максіма Танка. Падборцы М. Танка папярэднічае невялікі біяграфічны артыкул Кірыла Ладуцькі. Будзем спадзявацца, што ў найбліжэйшы час сербскі часопіс «Зорны шлях» надрукуе і творы іншых беларускіх паэтаў у перакладзе Даяны Лазаравіч. Яе шчырая ўвага да беларускай паэзіі ўражвае і, несумненна, патрабуе вартай адзнакі ў самой Беларусі. З перакладчыцкай працай Даяны Лазаравіч умацоўваецца мост дружбы як паміж беларускай і сербскай нацыянальнымі літаратурамі, так і паміж беларускай і сербскай культурамі, а праз гэта — паміж нашымі дзяржавамі.

У спадарыні Даяны ёсць сяброўская падтрымка ў асяроддзі беларускіх літаратараў. Вартыя кансультацыі маладой перакладчыцы выдае яе руплівы памагаты ў засваенні беларускай літаратуры доктар філалагічных навук, прафесар Іван Чарота, які і сам шмат зрабіў дзеля развіцця беларуска-сербскіх літаратурных сувязей.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?