Рэдка якое народнае свята ў Гродзенскай вобласці, а тым больш фестывалі народных промыслаў і мастацкіх вырабаў, фальклорныя гулянні рэгіёнаў Панямоння і суседніх раёнаў, абыходзіцца без удзелу вядомага майстра па вырабе музычных інструментаў, жыхара вёскі Адэльск — Мар'яна СКРАМБЛЕВІЧА.
Са сваімі дудкамі і свістулькамі, ражкамі і акарынамі, флейтамі і жалейкамі Мар'ян Антонавіч упрыгожыць любое свята. Носьбіт аўтэнтычнага рамяства і яго шматлікія інструменты-самаграі выклікаюць непасрэдную цікавасць у кожнага чалавека, асабліва калі майстар апавядае пра той ці іншы інструмент, калі прыкладвае дудку альбо ражок да вуснаў і незвычайнымі гукамі агалошвае святочную прастору. Сем гадоў таму творчасць Мар'яна Скрамблевіча была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэты здымак зроблены ў дворыку сярэднявечнага замка ў пасёлку Мір, дзе славуты майстар неаднойчы дэманстраваў сваю музычную калекцыю.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.