Вы тут

Як выкарыстоўваць яечнае шкарлупінне


  • Абарона ад кратоў. Можна назаўжды пазбавіцца ад гэтых шкоднікаў, калі ў ямку падчас пасадкі пакласці некалькі кавалачкаў сухой яечнай шкарлупіны. Грызуну не спадабаюцца вострыя краі, і ён больш не будзе рыць тут хады.
  • Абарона ад «чорнай ножкі». Выкарыстоўваючы шкарлупінне, можна абараніць расліны ад загнівання каранёвай часткі. З мэтай прафілактыкі парашком са здробненага шкарлупіння пасыпаюць глебу, дзе высаджаны расліны. З лячэбнай мэтай, калі ўжо частка раслін пашкоджана, іх цалкам вырываюць, а глебу багата пасыпаюць парашком.
  • Для раскіслення глебы. Калі ёсць вялікія запасы шкарлупіння, то на 1 м2 дадаюць 500 грамаў парашку. Калі яго не вельмі шмат, тады перад пасадкай у кожную лунку кладуць адну жменю.
  • Як угнаенне. Падкормліваюць настоем шкарлупіння любыя расліны з мэтай узбагачэння мікраэлементамі. Выкарыстоўваючы гэта ўгнаенне, можна атрымаць добры ўраджай капусты, караняплодаў, цыбулі, іншай агародніны, слівы і вішні.
  • Змагацца са слімакамі таксама можна — рассыпце зверху на капусную градку здробненае шкарлупінне і трохі буйных кавалачкаў.
  • Каб пазбавіцца ад мядзведкі і абараніць расліны, таксама можна ўнесці ў лункі пры пасадцы трохі здробненага парашку яечнага шкарлупіння.
  • Вельмі любяць «белае покрыва» са здробненага шкарлупіння баклажаны, кавуны і дыні. Неабходна на 1 м2 зямлі дадаць па дзве шклянкі парашку.
  • Калі таматы пачалі чарнець, паспрабуйце ўнесці ў глебу трохі здробненага ўгнаення са шкарлупіння яек. Імгненнага эфекту чакаць не варта, а вось праз некаторы час расліна пачне здаравець.
  • Яечнае шкарлупінне трэба дадаваць і ў кампоставую кучу, а таксама ў невялікай колькасці ў глебу для расады і для вырошчвання пакаёвых раслін, каб разрыхліць зямлю.
  • З буйных кавалачкаў шкарлупіння можна атрымаць добры дрэнаж для вырошчвання моцнай расады — неабходна на дно кожнай шкляначкі пакласці трохі шкарлупіны, а потым зверху дадаць зямлю. Такі дрэнаж любяць усе расліны без выключэння.
  • Пакаёвыя кветкі можна паліваць настоем з яечнага шкарлупіння. Для яго прыгатавання трэба шкарлупінне апарыць кіпенем, заліць звычайнай вадой і пакінуць на чатыры дні. Пасля гэтага можна выкарыстоўваць угнаенне для паліву раслін.

Ірына ТАМКОВІЧ

Прэв'ю: kmo-asson.com.ua

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.