Вы тут

Беларусь і МВФ разыходзяцца па пытаннях хуткасці рэформаў у Беларусі


Беларусь пакуль разыходзіцца з Міжнародным валютным фондам (МВФ) у плане бачання хуткасці рэформаў, таму перспектыў для новых праектаў пакуль няма. Такое меркаванне выказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, адказваючы 27 лістапада на пытанні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў.


Падтрымка, растлумачыў міністр, можа давацца з дзвюма мэтамі — для стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі і рэалізацыі структурных рэформ. Наконт першага сцэнарыя Максім Ермаловіч спадзяецца, што такі крэдыт не будзе патрэбным ні ў бягучым, ні ў будучым годзе. У дачыненні да структурных рэформ змяненні ўжо ёсць — і ў сістэме кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі, і ў сельскагаспадарчай вытворчасці, і ў іншых сферах дзяржсектару эканомікі.

«Мне здаецца, што і палітычнае рашэнне, і патэнцыял для рэалізацыі цэлага комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на паскораны эканамічны устойлівы рост, збалансаваны бюджэт, зніжэнне дзяржаўнага доўга — усе гэтыя рашэнні прыняты. Наколькі гэта задавальняе на сёння нашых партнёраў па МВФ, можна сказаць адназначна: яны хацелі б бачыць больш хуткія рэформы ў дзяржаўным сектары, больш актыўнае павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКХ для кампенсацыі затрат на аказанне гэтых паслуг і скарачэнне бюджэтнай падтрымкі насельніцтва. Я думаю, што тут мы пакуль разыходзімся па хуткасці гэтых дзеянняў і перспектыў, што мы прыйдзем да згоды па двух гэтых пазіцыях, у будучым годзе я пакуль не бачу», — падкрэсліў Ермаловіч.

Тым не менш, дадаў ён, падчас падрыхтоўкі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку беларускі бок будзе запытваць прапановы ў міжнародных фінансавых арганізацый. «Мы будзем запытваць бачанне МВФ і Сусветнага банка па пытанні таго, як павінна рэалізоўвацца эканамічная палітыка, праводзіць з імі адпаведныя дыскусіі і фармаваць праграму на наступную пяцігодку з улікам вялікага набору меркаванняў па дадзенай тэме», — сказаў Ермаловіч.

У дадзеным выпадку, дадаў ён, «нельга нічога адкідваць і прымаць на веру».

«Распрацоўка праграмы на наступную пяцігодку, улічваючы задачу павялічыць ВУП да 100 млрд даляраў, запатрабуе у тым ліку і нестандартных рашэнняў. Спадзяюся, мы гэтыя рашэнні знойдзем», — адзначыў міністр фінансаў.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: m.ru.investing.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.