Вы тут

У Мінску ўсталююць самы маленькі ў краіне помнік


Ужо да Новага года ў сталіцы ўсталююць самы маленечкі ў краіне помнік. Размесцяць яго на вул. Зыбіцкай, 6, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.


- Такіх, як помнік Чыжык-Пыжыка ў Піцеры, Дом легенд ў Львове ці малюсенькі помнік кіеўскаму торту на Крэшчаціку, - удакладняе адзін з аўтараў самага маленькайстатуі Дзяніс Анцявічус. - А чым мы горш? Вырашылі, што хто, калі не мы, зробіць Мінск цікавей?

У фінал выйшлі тры:

  • беларускае эга;
  • млын, які стаяў менавіта на месцы Зыбіцкай, 6 амаль два стагоддзі таму;
  • пані Парнікель - кіраўніца гарадскога пансіёну для высакародных дзяўчын, які знаходзіўся на Зыбіцкай у XVIII стагоддзі. Пані ўважліва ставілася да выхаванак і прымала дзяўчынак з бедных сем'яў у пансіён за паўкошту ці нават бясплатна.

Прагаласаваць за самы лепшы варыянт можна па спасылцы да 6 снежня.

Устаноўка помніка пройдзе ўжо ў снежні.

Створыць новую гарадскую славутасць (у рэкордна кароткія тэрміны) скульптар Станіслаў Нікановіч.

- Пакуль ідзе галасаванне, я ўжо раблю накіды, каб адразу прыступіць да працы, - распавёў ён. - Помнік будзе парадку 15 см вышынёй. А часткай працы стане вялікае павелічальнае шкло. Мне трэба будзе, літаральна, падкоўваць блыху.

Прэв'ю: verslas.lrytas.lt

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».