Ірына Касцевіч, міністр працы і сацыяльнай абароны:
«У плане сямейнага жыцця на хатнюю працу, выхаванне дзяцей, догляд пажылых жанчыны трацяць у два разы больш часу, чым мужчыны. Цяпер важна знайсці ўмовы, механізмы, магчымасці для таго, каб жанчына не ў шкоду сям'і або работы рабіла тое, на што яна нацэлена сама. Беларусь паслядоўна рухаецца ў гэтым кірунку. Прыкладам могуць служыць нормы, прадугледжаныя ў Працоўным кодэксе, які ўваходіць у сілу ў канцы студзеня 2020 года. Гаворка перш за ўсё пра водпуск на 14 дзён для бацькі па доглядзе дзіцяці на працягу шасці месяцаў пасля нараджэння. Важна, каб, як толькі дзіця з'явілася на свет, маці і бацька разам займаліся яго выхаваннем. Не варта блытаць гэтую норму з водпускам па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. Тут таксама дадзена права бацьку, калі мама хоча працаваць, забяспечваць догляд».
На прасторах яе вялікасці кнігі.