Вы тут

З 1 снежня кіроўцы павінны «пераабуць» свае аўтамабілі ў зімовыя шыны


З першага снежня кіроўцы павінны «пераабуць» свае аўтамабілі ў зімовыя шыны. Пра гэта нагадала старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння і прапаганды бяспекі дарожнага руху УДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.


Фота: proteh.org

— Зімовыя шыны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку. Пры іх куплі неабходна звяртаць увагу на маркіроўку. Патрэбны прамаркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры ці знакамі М і S, — паведаміла яна.

Інспектар адзначыла, што з першага снежня да першага сакавіка за ўдзел у дарожным руху транспарту на летніх шынах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні. Таксама забаронены выезд на дарогу машын са зношаным пратэктарам, вышыня малюнка якога складае менш за чатыры міліметры. Такое парушэнне цягне папярэджанне або штраф у памеры да адной базавай велічыні.

Як стала вядома, у Правілах дарожнага руху ў частцы пераходу пешаходамі праезнай часткі абмяркоўваюцца змены. Падстава для іх — павелічэнне колькасці наездаў на пешаходаў у зімовы перыяд.

— У краіне толькі ў лістападзе ў дарожна-транспартных здарэннях атрымалі траўмы 263 чалавекі, 45 загінулі, большасць з іх — пешаходы. Таму трэба мець на ўвазе, што пры пэўных умовах надвор'я аўтамабілі не могуць затармазіць своечасова, асабліва на ажыўленай трасе, паблізу пешаходаў, на скрыжаваннях, дзе ад частага набору хуткасці і тармажэння ўтвараецца галалёд. Важна нават на рэгуляваных пешаходных пераходах пераконвацца, што транспарт паспеў спыніцца. Дарэчы, варта паклапаціцца і пра надзейную абарону ад траўмаў і здарэнняў, — пра флікеры, — нагадала Ганна Банадык.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Аўто патрабуе зімовы «абутак»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».