Як паказвае статыстыка, большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Каб знізіць колькасць такіх здарэнняў і падысці да праблемы з іншага боку, у рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальваць сваё жыццё!» МНС праводзіць інавацыйны конкурс па стварэнні канцэпцыі бяспечнай попельніцы.
Ці можна знайсці спосаб не дапусціць наступстваў неасцярожнага курэння ў ложку і выкідання запалак і недакуркаў куды заўгодна, у тым ліку на матэрыялы, здольныя загарэцца пры найменшым судакрананні з агнём? Можна паспрабаваць, напрыклад, адмовіцца ад курэння. Але каб дапамагчы тым, каму такая барацьба (у першую чаргу з самім сабой) не па сілах, ратавальнікі ініцыявалі конкурс «Бяспечная попельніца», які дазволіць бок аб бок пазмагацца за бяспеку з гэтай згубнай звычкай.
Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны. Важныя задачы, якія трэба будзе вырашыць кожнаму ўдзельніку, — забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не даць забыць пра непатушаную цыгарэту. Галоўны пасыл, які павінен несці праект, — выклікаць жаданне ў курца патушыць свой недакурак і пазбегнуць бяды.
Няма ніякіх абмежаванняў і рамак для фантазіі. Адзіная ўмова — патрэбна, каб праект можна было ўвасобіць у рэальным жыцці.
Удзельнічаць у конкурсе і дасылаць свае работы можна на ssіr@mсhs.gоv.bу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: zavisimost03.ru
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.