Вы тут

Чаму наймальнікі затрымліваюць заработную плату


Пытанні своечасовай выплаты заработнай платы знаходзяцца на пастаянным кантролі органаў пракуратуры Мінскай вобласці. У цэлым у цэнтральным рэгіёне сітуацыя па гэтым пытанні стабільная. Аднак па стане на 1 лістапада запазычанасць па зарплаце ў памеры 2,42 мільёна рублёў зафіксавана ў трох арганізацыях Міншчыны. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела абласной пракуратуры Леанід Нячай.


Пракуратура сумесна з кантралюючымі органамі ў асобных выпадках ініцыявала прыцягненне да адказнасці наймальнікаў, якія не вытрымлівалі тэрмінаў і парадку выплаты заробкаў. У прыватнасці, пракурор Мінскага раёна вынес прадпісанне кіраўніку аднаго з закрытых акцыянерных таварыстваў з патрабаваннем прыняць меры па выплаце зарплаты работнікам. Але яно не было выканана. У выніку генеральны дырэктар прадпрыемства прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а ўпаўнаважаная асоба наймальніка — намеснік дырэктара атрымаў адміністрацыйнае спагнанне за парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты. Пасля ўмяшання пракуратуры заробкі выплачаны часткова. Кіраўніцтва таварыства звярнулася ў банкі па пытанні выдзялення крэдытаў для пагашэння запазычанасці. У пракуратуру горада Жодзіна паскардзіліся супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства, што ім затрымліваюць заработную плату. Па выніках праверкі наймальнік панёс адказнасць.

Усяго ж сёлета па выяўленых фактах парушэння заканадаўства аб своечасовай выплаце зарплаты і абароне працоўных правоў грамадзян органы пракуратуры Мінскай вобласці вынеслі 27 актаў пракурорскага нагляду. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзевяць асоб. Арганізацыі пагасілі перад работнікамі запазычанасць па зарплаце на суму звыш 1,9 мільёна рублёў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: asks.ru

Загаловак у газеце: На работу як на суботнік

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.