Вы тут

Азірнуцца і ўспомніць


Кніга, нагадаем, выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” летам 2019-га. І была падараваная на пачатку жніўня Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, калі ён упершыню з афіцыйным візітам наведаў Беларусь. А 24 кастрычніка ў мінскай кнігарні “Светач” згаданае выдавецтва правяло прэзентацыю энцыклапедычнага выдавецкага праекта — так названа выданне ў прэс-рэлізе. У імпрэзе паўдзельнічалі й прадстаўнікі Мінінфармацыі, Амбасады Узбекістана ў Беларусі, аўтары праекта, ветэраны.


Міхаіл Шашкоў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выступае на прэзентацыі кнігі “Победа одна на всех. Беларусь–Узбекистан”

Кніга падае шмат цікавых звестак. Мы даведваемся, што ўраджэнцы Узбекістана былі сярод абаронцаў Брэсцкай крэпасці, удзельнічалі ў партызанскім і падпольным руху, вызвалялі Беларусь. Многія ўзбекістанцы за гераізм і мужнасць, пры тым праяўленыя, удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Удзячныя нашчадкі павінны памятаць і пра тое, што тысячы воінаў-узбекістанцаў навечна засталіся ў беларускай зямлі. На прэзентацыі гаварылі: у Беларусі памяць пра вайну — святая. Імёнамі мужных салдат і афіцэраў з Узбекістана, чые лёсы паядналіся з нашай зямлёй, названы вуліцы, ім пастаўлены помнікі, ёсць адпаведныя мемарыяльныя дошкі, магілы іх дагледжаныя.

У кнігу, гаварылі аўтары праекта, упершыню ўключаны імёны больш за 1000 воінаў, якія прызваныя былі з Узбекістана й загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны. “Зроблена важная, надзвычай неабходная сумесная справа, — лічыць дарадца Амбасадара Узбекістана ў Беларусі Даніяр Абідаў. — І мы ўдзячны ўсім, хто паўдзельнічаў у працы. Братэрства, загартаванае ў агні — гэта вялікая каштоўнасць. На прэзентацыі ў “Светачы” тое пацвердзіў ветэран вайны, палкоўнік у адстаўцы Міхаіл Шашкоў. Ён расказаў, што ў вайну быў сяржантам, камандаваў артразлікам, і ў яго падначаленні аказаўся салдат-узбек. Калі наводчык гарматы загінуў, ён сам прапанаваў яго замяніць. І дзякуючы нашаму земляку разлік змог адбіць усе атакі ворага”.

Кнігу “Победа одна на всех. Беларусь–Узбекистан”, па словах дыпламата, прапанаваў стварыць сумесна дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч — цяпер ён працуе ў Мінінфармацыі. Над праектам працавалі ўзбекскія ды беларускія навукоўцы. Выкарысталі вялікі масіў матэрыялаў з беларускага Дзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з Узбекістана дасылалі матэрыялы. А праца прадаўжаецца: “Дапоўнены варыянт кнігі павінен з’явіцца да 75-годдзя Перамогі. Такі пункт ёсць у нас у Плане намераў у Міжурадавай камісіі. Гэта будзе сумеснае выданне навукоўцаў-гісторыкаў Акадэміі навук Узбекістана і НАН Беларусі — па два аўтары з кожнага боку. Так супрацоўнічаюць акадэмічныя Інстытуты гісторыі”.

Іван Іванаў

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.