Вы тут

Аўтобусы на вадародзе


Запусцяць налета ў Шэньчжэне.


У горадзе Шэньчжэнь, што ў правінцыі Гуандун, тэхнічным цэнтры на поўдні Кітая, чакаецца адкрыццё ў 2020 годзе першага маршруту для аўтобусаў, якія працуюць на вадародным акумулятары. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Згодна з планам, новы маршрут будзе запушчаны ў першай палове наступнага года. На першапачатковым этапе працы аўтобусы будуць курсіраваць па Шэньшаньскай спецыяльнай зоне супрацоўніцтва. У будучыні маршрут будзе распасцірацца да гарадскога раёна Шэньчжэня, тады яго працягласць перавысіць 100 кіламетраў.

Першая вадародная заправачная станцыя для аўтобусаў, якія курсуюць па новым маршруце, будзе пабудавана ў Шэньшаньскай спецыяльнай зоне супрацоўніцтва. Як паведамляецца, было падпісана рамачнае пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж Шэньчжэньскай аўтобуснай карпарацыяй, Шэньчжэньскай газавай карпарацыяй, адной з мясцовых тэхналагічных кампаній і кампаніяй па вытворчасці аўтобусаў на новых крыніцах энергіі.

У адпаведнасці з пагадненнем, бакі аб’яднаюць свае намаганні для садзейнічання эксплуатацыі аўтобусаў, якія працуюць на новых крыніцах энергіі, для садзейнічання будаўніцтву вадародных заправачных станцый і іх бяспечнай эксплуатацыі, распрацоўцы і ўкараненню паліўных элементаў на вадародзе і развіццю інтэлектуальнай вытворчасці аўтобусаў на новых крыніцах энергіі.

Як вядома, да канца 2017 года ўсе аўтобусы ў Шэньчжэне сталі электрычнымі.

Прэв’ю: https://novostivl.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.