Вы тут

Прысвячэнні малой радзіме


Прысвячэнні малой радзіме

9 снежня а 17-й у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» пройдзе прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”, прысвечанага малой радзіме.

Нумар, у якім пішацца пра беларускія карані музыкантаў Стравінскіх, успамінаецца пра паездку беларускіх студэнтаў на Цаліну, згадваецца клязьменскі швагер Якуба Коласа, распавядаецца пра сімвалічнае вяртанне на Міншчыну фатографа Яна Булгака, ідзе сур’ёзная гаворка пра этнакультурныя коды і нацыянальную самаідэнтыфікацыю, ды яшчэ і раскладаецца па палічках само паняцце малой радзімы ў яго прасторавым, часавым і псіхалагічным вымярэннях, змясціў значна больш, чым маглі б утрымаць 128 старонак. Іх аўтары і героі падзеляцца сваімі меркаваннямі з усімі, каму будзе цікава знайсці сябе ў коле “Маладосці” ў гэты снежаньскі вечар. Праграму яго складуць не толькі знаёмствы з аўтарамі і героямі публікацый на тэму малой радзімы, але і экспазіцыя і прэзентацыя кніг, выпушчаных Выдавецкім домам “Звязда”,  прысвечаных гэтай жа тэме, і выступленні паэтаў, чые вершы надрукаваны гэтай восенню ў “Маладосці” упершыню, і сустрэчы з папулярнымі “маладосцеўскімі” калумністамі, і невялікая, але цікавая апытанка для ўсіх.  

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?