У Оршы асвоілі вытворчасць кантэйнерных станцый абезжалезвання вады
На заводзе ПАК адзначаюць рост аб'ёмаў вытворчасці. Гэта адбываецца за кошт вырабу заказаў ААТ «БелАЗ» — кіруючай кампаніяй «БелАЗ-Холдынг», у склад якой увайшло аршанскае прадпрыемства.
Стаўка робіцца на вытворчасць камплектуючых дэталяў для кар'ерных самазвалаў БелАЗ, а таксама механізмаў і вузлоў па індывідуальных заказах, паведамляе «Аршанская газета». Акрамя таго, тут вырабляюць камплектуючыя дэталі для сельгастэхнікі і газавага абсталявання.
ААТ «Завод ПАК» сумесна з ААТ «БелАЗ» пры тэхнічнай падтрымцы НАН Беларусі асвоіў вытворчасць кантэйнерных станцый абезжалезвання вады з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і абсталявання ачысткі вады, якое адпавядае патрабаванням сусветных стандартаў.
Усяго на прадпрыемстве працуюць 146 чалавек, сярод якіх і кадравыя рабочыя са шматгадовым стажам, і маладыя спецыялісты.
Пацыенты адчуюць зручнасць і камфорт
У сярэдзіне кастрычніка ў аддзяленні рэабілітацыі гарадской бальніцы № 3 у Барані пачаўся капітальны рамонт.
Як тлумачыць выданне, цалкам рэканструююць будынак былога прафілакторыя УП «Лёс», абновяць абсталяванне, усталююць ліфт. Больш камфортныя стануць і ўмовы знаходжання пацыентаў.
— Рамонт праводзіцца ў рамках Указа кіраўніка дзяржавы № 506, — паведамляе загадчык бальніцы Дзяніс АЛЕЙНІКАЎ. — Цяпер у аддзяленні рэабілітацыі вядуцца ўнутраныя і вонкавыя работы, адначасна добраўпарадкоўваецца і тэрыторыя аб'екта.
Ужо ў 2020 годзе аздараўляцца ў аддзяленні рэабілітацыі бальніцы № 3 будуць пацыенты пасля інсульту, аперацый на суставах пасля траўмаў і іх наступстваў, радыкуліту, захворванняў апорна-рухальнага апарата, а таксама пацыенты з бронха-лёгачнай паталогіяй.
Як стаць вёскай будучыні
Аграгарадок Барздоўка — гэта вароты з Аршанскага ў Горацкі раён. Тут жыве больш за 200 вяскоўцаў. З неперспектыўнага населенага пункта ён сёння ператварыўся ў вёску будучыні.
Сёлета тут адкрыўся пасля рэканструкцыі сучасны сацыяльна-культурны цэнтр, дзе ёсць фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, пошта, а таксама спартыўная і актавая залы, танцавальны клас, кабінет па дамаводстве, майстэрні. Да позняга вечара ў былым сельскім Доме культуры не згасае святло. У абноўленым цэнтры віруе цікавае жыццё. З актавай залы чуюцца гукі музыкі, прыхільнікі спорту і здаровага спосабу жыцця больш часу праводзяць у спартзале або на спартыўнай пляцоўцы за школай. Мясцовыя жыхары пастаянна карыстаюцца паслугамі бібліятэкі, пошты.
Так, начальнік аддзялення сувязі «Барздоўка» Ганна Макеева кажа, што жыхарам вёскі стала нашмат зручней карыстацца поштай — паслугі цяпер больш даступныя. Значна пашырыўся і асартымент паштовай прадукцыі, тавараў народнага спажывання.
За апошнія гады ў Барздоўцы адрамантавалі шматкватэрны дом для спецыялістаў, правялі ў пасёлак газ, абнавілі школу, уладкавалі спартыўную пляцоўку, таксама высадзілі больш за тысячу саджанцаў дрэў. Да канца года плануюць здаць у эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў Печышчы і Барздоўцы. А налета запланаваны капітальны рамонт будынка сельскага Савета. Абнавіць збіраюцца і мясцовы дзіцячы садок.
— Барздоўка прыкметна папрыгажэла, — з гонарам кажа старшыня Барздоўскага сельскага Савета Дзмітрый ШАЛАЕЎ. — Нашы людзі ўдзячныя за такі клопат перш за ўсё земляку — старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалаю Шарснёву, а таксама ўсім, хто ствараў для нас утульнасць і прыгажосць. Усё гэта робіцца для таго, каб вёска жыла і развівалася, сюды прыязджала моладзь. Калі запрацуюць непадалёк ад нас малочна-таварны рабатызаваны комплекс на 2000 галоў каля вёскі Чурылава, сучасны свінакомплекс, вёска яшчэ больш ажыве, з'явіцца больш маладых сем'яў, дзетак. А яны — наша будучыня.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.
Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.