Вы тут

У Мінску праходзяць пятыя Беларускія Калядныя чытанні


У Мінску праходзяць пятыя Беларускія Калядныя чытанні. У межах іх праводзяцца канферэнцыі, круглыя сталы, адзначаюцца найлепшыя педагогі і калектывы, якія прапанавалі новыя падыходы, праграмы, звязаныя з выхаваннем падрастаючага пакалення, узнагароджваюцца пераможцы штогадовага рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання».


Мерапрыемства арганізоўвае Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы міністэрстваў культуры, аховы здароўя, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны і Нацыянальнай акадэміі навук. Тэма пятых духоўных Калядных сустрэч — «Вялікая Перамога — спадчына і спадчыннікі».

«Сёлета чытанні праходзяць паміж дзвюма знакавымі юбілейнымі датамі для нашага народа — 75-годдзямі вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі. Натуральна, гэта прымушае нас задумацца пра тую гістарычную падзею, якую перажылі нашы дзяды-прадзеды, пра спадчыну, якую яны нам пакінулі, і як мы яе зберагаем», — адзначыў старшыня аргкамітэта Беларускіх Калядных чытанняў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

Падчас форуму прагучаць даклады, звязаныя не толькі з ваеннай гісторыяй і аналізам таго, дзякуючы чаму была дасягнута Перамога і як гэтыя падзеі паўплывалі на беларусаў. Канферэнцыі і круглыя сталы прысвечаны розным тэмам: царкоўнай і свецкай гісторыі, сямейным каштоўнасцям, педагогіцы, маладзёжнай палітыцы, ахове здароўя і іншым.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв'ю: babruysk.by

Загаловак у газеце: Пакаленню пераможцаў прысвячаецца...

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Культура

Класіка ў новым фармаце

Класіка ў новым фармаце

Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.  

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.