Вы тут

Сёння — Дзень юрыста


Дзень юрыста — цікавае і пакуль яшчэ маладое свята, гісторыя якога ў Рэспубліцы Беларусь налічвае крыху больш за 20 гадоў.


У якасці прафесійнага святочнага дня Дзень юрыста быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Гэтым нарматыўным прававым актам вызначана адзначаць Дзень юрыста ў першую нядзелю снежня. У нашай краіне ёсць і іншыя прафесійныя святы, што датычацца юрыдычных спецыяльнасцяў, якія адзначаюць супрацоўнікі міліцыі, пракуратуры, следчых органаў. Таму святкаванне ўласна Дня юрыста атрымала шырокае распаўсюджанне сярод судзейскіх работнікаў, якія свайго адмысловага свята не маюць.

Абіраючы прафесію суддзі, кожны з тых, хто вырашыў ісці па гэтым шляху, разумее яе высокую ступень адказнасці, таму што прафесія звязана з вырашэннем чалавечых лёсаў. Мы кіруемся Кодэксам гонару суддзі, які патрабуе высокамаральных паводзін, і заўсёды памятаем, што правасудззе ажыццяўляецца іменем Рэспублікі Беларусь. Справа нашага жыцця, як і ў іншых юрыстаў, — служыць Закону.

Аляксандр Якунчыхін, намеснік старшыні суда Савецкага раёна г. Мінска, суддзя

Прэв'ю: u.zab.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?