Вы тут

«Малочныя рэкі» Паднябеснай


Кітай адраджае малочную індустрыю.


Кітай дасягнуў стабільнага прагрэсу ва ўздыме сваёй малочнай галіны, заявіў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР Ван Цзюньсюнь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Паводле яго звестак, вытворчасць свежага малака са студзеня па верасень бягучага года вырасла на 5,2 працэнта гадавым вылічэнні. Па дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, за названы адрэзак часу вытворчасць малочных прадуктаў у краіне павялічылася на 8,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Таксама паведамляецца аб паскарэнні трансфармацыі і мадэрнізацыі малочнай галіны з павелічэннем аб’ёму надояў у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года. У 2018 годзе продажы малака ў Кітаі выраслі на 7,1 працэнта.

Па словах Ван Цзюньсюня, на кітайскім рынку па-ранейшаму існуе велізарны патэнцыял росту, паколькі ў КНР аб’ём спажывання малочных прадуктаў на душу насельніцтва складае толькі адну трэць ад сярэднесусветнага паказчыка.

Прэв’ю: ukragroconsult.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.