Вы тут

З се­ра­ды мок­ры снег бу­дзе па­сту­по­ва пе­ра­хо­дзіць у дождж


Калі ў першых чыслах снежня ў краіне трымаўся слабы мароз, то ў сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца. У гэтыя дні тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам атмасферных франтоў і цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Заходняй Еўропы. Тэмпературны фон пачне павышацца, чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, які пераходзіць у дождж, месцамі туман і галалёд, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А наогул на гэтым тыдні чакаецца няўстойлівае надвор'е. У аўторак удзень па паўднёвым усходзе краіны снег, слабая завіруха. Месцамі галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У сераду ўначы месцамі, пераважна па паўночна-заходняй частцы Беларусі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ў ноч на сераду будзе ад мінус 2 да мінус 8 градусаў марозу, удзень чакаецца ад мінус 1 да 5 з плюсам.

Невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу чакаюцца ў асобных раёнах у чацвер. Месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень будзе ад нуля да 5 цяпла. У пятніцу чакаецца без істотных ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дождж і мокры снег. Месцамі туман, уначы і раніцай слабы галалёд. У начны час тэмпература паветра будзе апускацца да мінус 5 градусаў, удзень чакаецца ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: hvylya.net

 

Загаловак у газеце: Зі­ма па­чы­на­ец­ца з ад­лі­гі

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.