У канцы мінулага тыдня ў Магілёве вызначылі найлепшых участковых інспектараў міліцыі і найлепшых участковых інспектараў па справах непаўналетніх. Агляд-конкурс праходзіць штогод і традыцыйна збірае сем камандаў — з кожнай вобласці і Мінска. 42 інспектары спаборнічалі за перамогу на працягу трох дзён. Выпрабаванняў было шмат — страявая, агнявая, тактыка-спецыяльная падрыхтоўка, аратарскае майстэрства, іспыты па медыцынскай і фізічнай падрыхтоўцы.
У камандным заліку сярод інспектараў ІСН першае месца — у Гродзенскай вобласці. У асабістым заліку перамог старшы ўчастковы інспектар ІСН аддзела ўнутраных спраў Віцебскага райвыканкама Аляксей Саўчанка. А найлепшым участковым інспектарам міліцыі стала Настасся Чупрыс з Мінска. Сталічная каманда здабыла вікторыю і ў каманднай намінацыі. Пераможцы атрымалі ключы ад новых службовых аўтамабіляў і сертыфікат на камп'ютарную тэхніку.
Намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёр міліцыі Мікалай Мельчанка ўручыў таксама і дыпломы прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі за найлепшую публікацыю аб дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Сярод узнагароджаных — вядучы рэдактар аддзела камп'ютарных сістэм і інтэрнэт-версіі нашага выдавецкага дома Кацярына Ахрыменка. Віншуем!
Ул. інф
Фота Алены ІГНАТАВАЙ
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.