Вы тут

Новыя віды пахавальнага абраду выяўлены навукоўцамі БДУ


Яны адносяцца да другой паловы Х – першай паловы XI стагоддзя раннесярэднявечнага насельніцтва Паўночнай Беларусі. Даследаванні праведзены супрацоўнікамі кафедры сацыяльна-гуманітарных навук і ўстойлівага развіцця МДЭІ ім. А.Д. Сахарава Мікалаем Плавінскім і Марыяй Сцяпанавай, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


Да цяперашняга часу ў археалагічнай навуцы былі вядомыя толькі курганныя пахаванні крывічаў, выкананыя паводле абраду крэмацыі або інгумацыі (практыка пахавання цела нябожчыка ў процілегласць пакіданню яго на паверхні і крэмацыі; пахаванне магло рабіцца ў выкапанай яме ці склепе, натуральным ці пабудаваным) канца I – пачатку II тысячагоддзя нашай эры.

У выніку археалагічных даследаванняў каля вёскі Наўры Мядзельскага раёна навукоўцамі выяўлены бескурганныя пахавання паводле абраду крэмацыі.

Дадзены тып пахавання на тэрыторыі рассялення крывічаў быў знойдзены ўпершыню і датуецца другой паловай X – пачаткам XI стагоддзя. Знаходка суправаджалася адпаведным інвентаром: ляпнымі гаршкамі і аплаўленымі ўпрыгожваннямі з каляровага металу і шкла. Трэба дадаць, што комплекс пахавальных помнікаў крывічаў у Наўры даследуецца археолагамі ўжо працяглы час, пачынаючы з 1934 года. Аднак новы від выяўлены ўпершыню ў выніку праведзеных работ на тэрыторыі некропалю Наўры II.

Таксама навукоўцамі БДУ вылучана гіпотэза аб існаванні бескурганных пахаванняў, выкананых па абраду інгумацыі. Заснаваная яна на выніках археалагічных даследаванняў ва ўрочышчы Рог на беразе возера Чарствяды ва Ушацкім раёне. Тут знойдзена пахаванне дзяўчынкі, над якім, верагодна, не быў зроблены насып. Датуецца яно першай паловай ХІ стагоддзя. У будучыні палявым сезоне навукоўцы змогуць дакладна ўстанавіць існаванне такой пахавальнай традыцыі ў раннесярэднявечнага насельніцтва Паўночнай Беларусі. Пацверджанне гіпотэзы дазволіць лічыць археалагічны помнік самым раннім бескурганным магільнікам з пахаваннямі па абраду інгумацыі на тэрыторыі Полацкай зямлі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.