Вы тут

Рарытэтныя ёлачныя цацкі прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі


Навагодні выставачны праект "Музей ёлачных цацак" адкрываецца 6 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, піша БЕЛТА са спасылкай на ўстанову.


На выстаўцы будуць экспанавацца навагоднія цацкі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі. Сярод іх ёсць рарытэтныя экспанаты: дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ, занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса, велізарны шкляны шар з Венскага балю і многае іншае. Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з традыцыямі навагодніх свят такіх краін, як Паўночная Карэя, Іран, Конга, Перу, Руанда, Антыгуа і Барбуда, Новая Зеландыя і многіх іншых.

У "Музеі ёлачных цацак" кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе магічнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. Акрамя таго, самыя маленькія госці змогуць паглядзець інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок. Выстаўка - частка збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Прычым штогод "Музей ёлачных цацак" абнаўляе свае фонды.

Трэці год запар праект праходзіць сумесна з фабрыкай ёлачных цацак "ГРАЙ". Наведвальнікі музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці майстар-класы па вырабе ёлачных цацак.

Выстаўка будзе працаваць па 20 студзеня.

Прэв'ю: wood-souvenirs.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».