Вы тут

Міждысцыплінарны адукацыйны і даследчы цэнтр будзе створаны ў БДУ


Міждысцыплінарны адукацыйны і даследчы цэнтр будзе створаны ў БДУ. Але займацца там змогуць таксама і студэнты іншых вышэйшых навучальных устаноў па асобных модулях і дысцыплінах. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей КАСПЯРОВІЧ. Плануецца, што ў ім будуць развівацца прыкладна 16 навукова-даследчых кірункаў у галінах біятэхналогій, фізікі, хіміі і іншых.


На кон­курс «100 ідэй для Бе­ла­ру­сі», ідэй­ным на­тхняль­ні­кам яко­га вы­сту­пае БРСМ, ма­ла­дыя на­ва­та­ры па­да­лі ле­тась ка­ля дзвюх ты­сяч за­явак. З іх 107 дай­шлі да фі­на­лу.

«Матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэтаў — адзін з ключавых рэсурсаў пры павышэнні якасці адукацыі, — падкрэсліў спікер. — Вялікі рывок мы хацелі б здзейсніць у гэтым кірунку за кошт рэалізацыі сумеснага праекта з Сусветным банкам, ад якога спадзяёмся атрымаць крэдыт на развіццё вышэйшай школы. Сродкі будуць накіраваны на мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы 15 універсітэтаў — гэта сур'ёзныя ўкладанні, якія звязаны ў асобных выпадках са стварэннем новым прарыўных кірункаў».

Яшчэ адзін рэсурс для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў — інвестыцыі з боку прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў, зацікаўленых у падрыхтоўцы кадраў.

«Сёння ў гэтым кірунку досыць актыўныя кампаніі ПВТ, якія адкрываюць ва ўніверсітэтах свае навучальныя лабараторыі. Разлічваем таксама, што да іх далучацца і іншыя эканамічна паспяховыя арганізацыі. Хацелася б, каб яны ў аснову сваёй дзейнасці ставілі менавіта кадравую палітыку», — дадаў Сяргей Каспяровіч.

На сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з навуковай грамадскасцю ў Нацыянальнай акадэміі навук у красавіку 2017 года была прапанаваная канцэпцыя «Універсітэт 3.0». Яна прадугледжвае стварэнне ўнутры ВНУ інтэграванага адукацыйнага, навуковага і прадпрымальніцкага асяроддзя для камерцыялізацыі навуковых распрацовак, а таксама скіравана на павышэнне якасці і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў.

Сёння канцэпцыю развіваюць ужо восем вышэйшых навучальных устаноў. У перспектыве стаць удзельнікамі гэтага праекта павінны практычна ўсе ўніверсітэты. У ВНУ створаны ўсе ўмовы для правядзення даследчых работ і развіцця стартапаў. У мінулым навучальным годзе ў XXV рэспубліканскім конкурсе навуковых работ было прадстаўлена больш за 3,7 тысячы студэнцкіх работ, асабліва актыўныя былі даследчыкі з БДУ, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, БНТУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. У выніку аўтары 70 работ атрымалі званне лаўрэатаў, што падмацоўвалася разавай грашовай падтрымкай у памеры сямі базавых велічынь. Розныя матэрыяльныя стымулы прадугледжаны і для навуковых кіраўнікоў.

«Канцэпцыя «Універсітэт 3.0» не толькі дазваляе студэнтам лепш падрыхтавацца да прафесійнай дзейнасці, але і стымулюе да развіцця педагогаў. Памылкова лічыць, што выкладчык у ВНУ — гэта чалавек, які толькі перадае веды. Ён разам са студэнтам у першую чаргу даследчык», — падкрэсліў Сяргей Каспяровіч.

Яшчэ адзін новы кірунак, да якога з цягам часу могуць далучыцца ўсё больш беларускіх ВНУ, — гэта канцэпцыя «лічбавага ўніверсітэта». Сёння лідарам у развіцці ініцыятывы з'яўляецца БДУІР, дзе dіgіtal-тэхналогіі актыўна ўкараняюцца не толькі ў вучэбнае асяроддзе, але і ў працэс кіравання ўніверсітэтам. Гэта дазваляе сістэматызаваць і апрацоўваць даныя, сабраныя ў выніку работы студэнтаў і выкладчыкаў, рабіць аналітыку і выпрацоўваць кіраўніцкія рашэнні. Сур'ёзныя напрацоўкі па развіцці лічбавага ўніверсітэта маюць таксама БДУ і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

Загаловак у газеце: Будучыня — за лічбавым універсітэтам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».