Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды дэпутатам і сенатарам шостага склікання


За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.


Медалі “За працоўныя заслугі” уручаны Наталлі Гуйвік, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве; Юрыю Дарагакупцу, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве; Наталлі Клімовіч, намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы; Алегу Леўшунову, намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях; Уладзіславу Шчэпаву, старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы.

Званне “Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прысвоена Мар’яне Шчоткінай, намесніку Старшыні Савета Рэспублікі (2016-2019 гады).

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена намесніку старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Віктару Чайчыцу, а таксама Члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Пятру Шэршаню.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.