Вы тут

Платформа VOKА запусціла новы камедыйны праект


У канцы лістапада платформа VOKА запусціла ў інфармацыйную прастору новы камедыйны праект — «Свой Stаnd Uр», сутнасць якога можна перадаць літаральна ў некалькіх словах: «з гумарам пра нас».


Яго стваральнікі — рэзідэнты беларускага клуба Дзмітрый Нарышкін, Андрэй Шчэгель, Павел Радзевіч і Сцяпан Мінкевіч, Каця Яфімава, Віталь Перташко і Яўген Буракевіч, Уладізмір Шабанаў, Тарас Нікіцін і Яўгенія Яначкіна. Многія з іх маюць 10-гадовы вопыт работы на сцэне і назапашаны камедыйны матэрыял, але асноўны інструмент айчынных комікаў — назіральнасць, знаходлівасць і ўменне бачыць смешнае ў паўсядзённасці, на рабоце і дома, у метро, на вуліцах, у крамах і кавярнях. «Ідэя новага шоу — паказаць, што ў навакольнай рэчаіснасці дастаткова прычын для ўсмешкі, і нават да праблем, якіх таксама хапае, можна і трэба ставіцца з гумарам, — разважае намеснік дырэктара кампаніі А1 па лічбавых тэхналогіях і кантэнце Антон Бладзік. — Спадзяюся, «Свой Stаnd Uр» падасць добры прыклад, які будзе заразлівы».

Шоу складаецца з пяці серый. Першую з іх можна бясплатна паглядзець па спасылцы, а наступныя будуць з'яўляцца на платформе штотыднёва па серадах, і для іх прагляду неабходна мець любую падпіску на VOKА.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Смяяцца запрашаецца

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.