Першы нацыянальны канал Беларускага радыё ў межах праекта «Эпізоды Вялікай вайны» распачаў цыкл тэматычных праграм, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. «Удовы вайны» — гэта аўдыяпомнік кожнай маці, якая змагла захаваць сям'ю ў жахлівыя часы акупацыі і пасля вызвалення нашай краіны.
Дакументальна-публіцыстычны праект Першага нацыянальнага канала «Эпізоды Вялікай вайны» гучыць у радыёэфіры на працягу 40 гадоў! Змяняліся назвы і фармат, але актуальнай заставалася веліч подзвігу беларускага народа, здзейсненага ў гады Вялікай Айчыннай.
— Расказы пра ўдоў вайны — гэта магчымасць паглядзець на Вялікую Айчынную вайну з іншага ракурсу, праз гісторыі сем'яў і іх унёсак у Вялікую Перамогу. Напрыклад, госцем адной з праграм быў паэт Мікола Мятліцкі. Ён расказаў пра сваю родную вёску Бабчын на Гомельшчыне і жанчын-удоў, якія жылі там. Іх звалі па імёнах мужоў (Іваніха, Аўдзеіха, Пеціха і г. д.). Таксама ў паэта ёсць вершы, прысвечаныя гэтай тэме, якія мы зачытваем перыядычна. У найбліжэйшым выпуску госцем праграмы стане акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Алег Стрэльскі — ён падзеліцца гісторыяй пра жыццё сваёй бабулі. Кожная з такіх гісторый кранальная, і кожную мы старанна ўплятаем у аповед пра падзеі таго часу, — расказвае аўтар і вядучая праграмы «Эпізоды Вялікай вайны» Валянціна Стэльмах.
Калі жадаеце расказаць пра мужных, адданых і верных нашых жанчын, пра падзеі і асобныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны, то дасылайце свае лісты на адрас праграмы: Дом радыё, вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220114 — з пазнакай «Эпізоды Вялікай вайны». І слухайце праект па нядзелях у 16.00 у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
Алена ДРАПКО
Прэв'ю: nupsa.edu.au
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.