Вы тут

Конкурс «Miss Supranational 2019» пройдзе 6 снежня ў Польшчы


У 11-м міжнародным конкурсе прыгажосці, які праходзіць сёлета ў польскім горадзе Крыніца-Здруй, бяруць удзел прадстаўніцы 77 краін. Беларусь на гэтым форуме прадстаўляе Караліна Барысевіч — уладальніца тытулу «Міс фота» на нацыянальным конкурсе 2018 года, прафесійная мадэль, магістрантка і дзеючы юрыст у будаўнічай кампаніі.


«Гэта вялізная адказнасць і цяжка перадаць, колькі сіл і часу было ўкладзена ў падрыхтоўку да мерапрыемства, — падзялілася дзяўчына перад ад’ездам. — Буду вельмі рада вашай падтрымцы і абяцаю не падвесці!»

Дзяўчаты, якія знаходзяцца ў Польшчы з сярэдзіны лістапада, ужо прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, выступілі ў конкурсе талентаў, прадэманстравалі вячэрнія ўборы, купальнікі і нацыянальныя касцюмы, выбіралі найлепшых у намінацыях «Міс Элегантнасць», «Міс Фотагенічнасць» і «Мадэль года». Але галоўныя тытулы будуць размеркаваны заўтра, 6 снежня. Фінальнае шоу пройдзе з 16 да 19 гадзін (па мясцовым часе) і будзе транслявацца ў 140 краінах свету — у Беларусі яго пакажа тэлеканал АНТ 7 снежня. Карону пераемніцы перадасць «Miss Supranational 2018», Валерыя Васкес Латорэ з Пуэрта-Рыка.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота misssupranational.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».