Вы тут

У Драгічынскім раёне пенсіянерка распальвала печ руберойдам і атрымала апёкі


Увечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі жыхаркі вёскі Застаўе: пенсіянерка атрымала апёкі ў сваім доме ў выніку загарання адзення пры распальванні ацяпляльнай печы.


Як паведамілі ў МНС, хутчэй за ўсё падзеі развіваліся наступным чынам: жанчына незадоўга да здарэння распальваць печ пры дапамозе руберойда і зачапіла кофтай яго кавалак, што разгараўся. Палаючая смала трапіла на вопратку, у выніку тая загарэлася. Пенсіянерка выбегла на вуліцу і, зняўшы яе, самастойна ліквідавала загаранне. Маёмасць і будаўнічыя канструкцыі ў доме агнём не пашкоджаны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?