Вы тут

Самымі частымі зваротамі жыхароў Гомельскай вобласці застаюцца аплата працы і гарантыі работнікам


Пра гэта паведаміла галоўны прававы інспектар працы Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Кацярына Філіпцова на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета абласнога аб'яднання.


Як паведамляе БелТА, на пасяджэнні разглядалася работа са зваротамі грамадзян, якія паступілі ў Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў у ІІІ квартале бягучага года. Для адкрытасці і даступнасці на ўсіх узроўнях абласной структуры дзейнічае некалькі каналаў для зваротаў. Так, агучыць сваю праблему жыхары рэгіёна могуць на асабістых прыёмах, у вуснай або пісьмовай форме, а таксама з дапамогай электронных паведамленняў альбо патэлефанаваўшы на прамую лінію.

За гэты перыяд было зарэгістравана 38 зваротаў, што ў дзевяць разоў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года. Такі давер, на думку галоўнага інспектара працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў, абумоўлены значнай правапрымяняльнай практыкай і вопытам прафсаюзных арганізацый у абароне інтарэсаў грамадзян.

На асабістых прыёмах кіраўніцтва і работнікаў абласнога аб'яднання прафсаюзаў пра набалелыя пытанні расказалі 92 чалавекі. Старшыні раённых і Гомельскага гарадскога аб'яднанняў на асабістым прыёме прынялі 114 грамадзян (за аналагічны перыяд 2018 года — 91 чалавека). Найбольш праблемнымі і хвалюючымі застаюцца пытанні, якія датычацца працоўных правоў і гарантый работнікаў (29 % ад агульнай колькасці зваротаў), тэма аплаты працы (17,5 %).

«Усе звароты, якія паступілі ў Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў, былі разгледжаны ва ўстаноўленыя тэрміны. Заяўнікам дадзены падрабязныя тлумачэнні і пісьмовыя адказы», — падкрэсліла Кацярына Філіпцова. Таксама яна адзначыла высокую актыўнасць раённых аб'яднанняў прафсаюзаў у рабоце са зваротамі грамадзян. Так, у жніўні ў Петрыкаўскае раённае аб'яднанне звярнулася санітарка Капцэвіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Жанчына прасіла пасадзейнічаць у падаўжэнні кантракта. Пры перамовах з наймальнікам такая дамоўленасць была дасягнута.

У ліпені жывёлавод аднаго з аграпрадпрыемстваў раёна паведаміў пра парушэнні ў налічэнні зарплаты. За май бягучага года заяўніку недалічылі 79 рублёў. Наймальніку накіравалі рэкамендацыю аб ліквідацыі парушэнняў, якую той праігнараваў. Заяўніку растлумачылі, як абскардзіць дзеянні наймальніка, і дапамаглі скласці заяву ў камісію па працоўных спрэчках прадпрыемства. У верасні запазычанасць была выплачаная.

Таксама ў рэгіёне прайшло 20 выязных прафсаюзных прыёмаў грамадзян, пры правядзенні большасці з іх прысутнічалі прадстаўнікі пракуратуры. Кансультацыі атрымалі 75 грамадзян. Так, на прыёме ў КУП «Хойніцкі камунальнік» малады спецыяліст агучыла сваю праблему. Прыехаўшы па размеркаванні ў раён, пацярпелы ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, яна апынулася без даху над галавой. Да вырашэння сітуацыі далучыліся прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, аддзела ЖКГ райвыканкама, КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Як вынік — маладому спецыялісту выдзелілі асобны пакой у шматкватэрным доме дзяржаўнага жылфонду. Таксама аформлены дакументы для пастаноўкі на ўлік для паляпшэння жыллёвых умоў. Дзяўчыне растлумачылі ўмовы атрымання льготнага крэдыту на набыццё тавараў першай неабходнасці, які даецца выпускнікам дзяржаўных навучальных устаноў. Паведамілі і пра дадатковыя гарантыі і кампенсацыі, звязаныя з работай у зонах радыяцыйнага забруджвання.

Як неаднаразова падкрэслівалася на пасяджэнні, у абласным аб'яднанні прафсаюзаў разгляд зваротаў грамадзян носіць сістэмны характар. «Прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў арыентаваны на поўны, аб'ектыўны і своечасовы разгляд зваротаў грамадзян, у тым ліку ІП і юрыдычных асоб, у прафсаюзныя органы», — рэзюмавала Кацярына Філіпцова.

Загаловак у газеце: Што хвалюе?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».