Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вы будзеце кружыцца ў віры яркіх, разнастайных падзей. І толькі адна праблема трохі перашкодзіць вам жыць: як усюды паспець? Зрэшты, справіцца з ёй — вам цалкам па сілах: менш размаўляйце і завісайце ў інтэрнэце, больш працуйце і паспрабуйце часцей прымяняць сваё дыпламатычнае мастацтва. Гэта дазволіць абысціся без канфліктаў у сям'і. У выхадныя засяродзьцеся на хатніх клопатах.


mixinform.com

ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня на вас можа зваліцца шмат прэтэнзій і патрабаванняў. Не падайце духам. Да дасягнення жаданага выніку застаецца зусім няшмат, таму не распыляйцеся, а займіцеся самай неадкладнай справай. Добра было б нічога не выпускаць з-пад увагі і старанна прадумваць дзелавы расклад. Пятніца — цудоўны дзень для самаадукацыі. У выхадныя адпраўляйцеся на шпацыр або ў госці.


БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень можа вас злёгку збянтэжыць. Сітуацыя, якая склалася, будзе здавацца невырашальнай, але толькі здавацца. Хутка ўсё скончыцца найлепшым для вас чынам, і вы зможаце адчуць гармонію і радасць. Наперадзе сустрэчы з сябрамі і гарачае любоўнае спатканне. У нядзелю лепш займацца нязначнымі справамі, якія не запатрабуюць нервовага напружання.


РАК. На гэтым тыдні вам можа быць даручана задача складаная, але і ганаровая. Пачынайце дзейнічаць адразу, не губляючы каштоўнага часу. Вам будзе спадарожнічаць поспех. У чацвер уважліва прыслухоўвайцеся да парад родных.


ЛЕЎ. Калі вам штосьці ўжо не трэба, не варта за гэта чапляцца. Пазбаўцеся ад хламу — і ў доме, і ў думках, і ў адносінах. У сярэдзіне тыдня будзьце гатовыя да таемнага супраціву нядобразычліўцаў. Затое можна спадзявацца на поспех у юрыдычнай сферы, нядрэнна пойдуць сур'ёзныя адукацыйныя праекты. Субота — проста ўдалы дзень.


ДЗЕВА. Поспех будзе спадарожнічаць у дзелавых зносінах. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, і яна падкажа самае дакладнае рашэнне ў няпростай сітуацыі, у якой вы рызыкуеце апынуцца ў аўторак. У сераду магчымая канструктыўная сустрэча, якая адкрые для вас новыя перспектывы. У пятніцу будзьце асцярожныя пры зносінах з сябрамі і знаёмымі, не гаварыце лішняга. Выхадныя правядзіце дома або ў прыемнай кампаніі.


ШАЛІ. Паспрабуйце не трапіць пад уплыў навакольных, яны не такія бескарыслівыя, як вы думаеце. Таксама не варта недаацэньваць (роўна як і пераацэньваць) свае здольнасці і магчымасці. Вам не перашкодзяць новыя ўражанні: наведайце цікавую выстаўку, зазірніце на вечарыну, набудзьце білет на канцэрт.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні не абмяжоўвайце сябе ў зносінах, яны прынясуць задавальненне. У многіх прадстаўнікоў знака адбудзецца нечаканы пераварот у асабістым жыцці з вельмі прыемнымі наступствамі. Панядзелак можа аказацца злёгку імпульсіўным днём, але пры пэўных намаганнях усё складзецца вельмі нядрэнна. У чацвер поспех чакае бізнесменаў і юрыстаў.


СТРАЛЕЦ. Вы зараз відавочна ў добрым настроі і будзеце здольныя ацаніць належным чынам утульнасць свайго дома. Важныя справы лепш перанесці на наступны тыдзень. Паспрабуйце адпачыць ад мітусні і шуму. Пазбягайце кантактаў з сумнеўнымі партнёрамі. У сераду варта з галавой пагрузіцца ў работу і зрабіць уражанне на начальства.


КАЗЯРОГ. Спадзявайцеся толькі на свае сілы, хоць у аўторак ёсць перспектыва ўдалага і выгаднага знаёмства. У вас можа з'явіцца магчымасць зарабіць, могуць паступіць вельмі слушныя прапановы з боку начальства. Паспрабуйце выкарыстаць сітуацыю сабе на карысць. Не выключана, што бліжэй да выхадных да вас нечакана наляцяць сваякі ці бацькам раптоўна спатрэбіцца дапамога.


ВАДАЛІЎ. У панядзелак удала складуцца справы, звязаныя з афармленнем падатковых і банкаўскіх дакументаў. У сераду адмоўцеся ад некаторых старых стэрэатыпаў і поглядаў, якія перашкаджаюць прасоўвацца наперад. У чацвер збярыцеся, знайдзіце ў сабе сілы скончыць цяжкую работу або важны праект. Справіўшыся з імі, вы адчуеце задавальненне і радасць.


РЫБЫ. Старайцеся трымацца далей ад авантур як у каханні, так і на рабоце. Інакш рызыкуеце стаць ахвярай падману. Магчымы прыліў творчага настрою ў прадстаўнікоў літаратурнай і інтэлектуальнай працы. Добры час для куплі новай кватэры ці пераезду ў іншы горад. Адносіны з блізкім чалавекам пагражаюць сапсавацца, і вам, магчыма, давядзецца саступіць. У выхадныя асаблівую ўвагу ўдзяліце сям'і і дому.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».