Вы тут

У Мінску плануюць пасля Новага года цэнтралізаваны збор ёлак для ўтылізацыі


У Мінску плануюць развіваць новую канцэпцыю ўтылізацыі навагодніх ёлак. Пасля святаў у дзве апошнія нядзелі студзеня дрэвы могуць збіраць для далейшай перапрацоўкі на паліва і кампост. З такой ініцыятывай выступіў генеральны дырэктар СТАА "Рамондыс" Эрвін Куртбядзінаў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, перадае БелТА.


"У мінулым годзе паўстала пытанне, якім чынам мы ўтылізуем навагоднія елкі. На той момант у нас не было скончанай канцэпцыі, таму што ўсё рабілася па-старому з-за таго, што не было аб'ектаў па ўтылізацыі. Разам з буйнагабарытнымі адходамі ўсё адпраўлялася на палігоны . Гэта прыкладна 200 т сыравіны, або 340 тыс. навагодніх ёлак. Прапануецца новая мадэль - на дваравых тэрыторыях збіраюцца ёлкі, вывозяцца нашай арганізацыяй і перапрацоўваюцца", - распавёў Эрвін Куртбядзінаў.

Прэв'ю: troiskmsk.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».