Кітай плануе завяршыць будаўніцтва касмічнай станцыі і ўвесці яе ў эксплуатацыю прыкладна ў 2022 годзе, заявіў генеральны канструктар Праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая Чжоў Цзяньпін, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
Паводле яго слоў, станцыя будзе важыць 100 тон і змяшчаць трох касманаўтаў, а пры неабходнасці можа быць пашырана. "Галоўная мэта будаўніцтва касмічнай станцыі - дазволіць Кітаю стаць краінай, якая самастойна асвойвае тэхналогію доўгатэрміновых пілатуемых палётаў у калязямной прасторы, а таксама мае магчымасць праводзіць доўгатэрміновыя пілатуемыя навуковыя эксперыменты ў калязямной прасторы дзеля ўсебаковага развіцця і выкарыстання касмічных рэсурсаў", - заявіў Чжоу Цзяньпін.
Касмічная станцыя будзе выступаць у якасці асноўнай платформы Кітая для навуковых даследаванняў космасу. Яе мэтамі стануць засваенне тэхналогій у галіне будаўніцтва і кіравання буйнымі касмічнымі аб'ектамі, адточванне тэхналогій, якія гарантуюць жыццё і здароўе касманаўтаў, якiя ажыццяўляюць частыя палёты на арбіту, а таксама будаўніцтва нацыянальнай касмічнай лабараторыі, адзначыў Чжоу Цзянпін.
Прэв’ю: http://factmil.com
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.