Вы тут

Анатоль Ісачанка абраны віцэ-спікерам Савета Рэспублікі


Намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання абраны Анатоль Ісачанка, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

Акрамя таго, сёння ў Савеце Рэспублікі павінны абраць старшыняў пастаянных камісій і прэзідыум.

Наталля Качанава, якая была абраная сёння спікерам Савета Рэспублікі, Анатоль Ісачанка, Міхаіл Русы і Сяргей Рачкоў былі накіраваныя ў верхнюю палату парламента па прэзідэнцкай квоце.

З ліпеня 2017 года Анатоль Ісачанка быў старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а да гэтага працаваў на пасадзе памочніка Прэзідэнта Беларусі - інспектара па Мінскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?