На ўскрайку сталічнага парку Дружбы народаў з’явіўся новая скульптура — помнік савецкаму фільму «Міміно». Кампазіцыю імя свайго кінагероя лётчыка Валіко Мізандары па мянушцы Міміно адкрыў сам выканаўца гэтай ролі, акцёр і спявак Вахтанг Кікабідзе. А падзею і канцэрт, які адбыўся на дзень пазней з удзелам Вахтанга Кікабідзе і трох пакаленняў сям’і знакамітай спявачкі Нані Брэгвадзе, прымеркавалі да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж нашымі краінамі.
«Маленькую па памеры скульптуру велізарнага чалавека», як трапна выразіўся грузінскі пасол Грузіі Валерый Кварацхелія, стварыў беларускі майстар Сяргей Возісаў. На яго думку, менавіта ў вобразе Міміно спалучыліся жаночыя мары і тыя рысы, якіх часам нестае сучасным мужчынам.
Як плануюць арганізатары праекту, гэты помнік стане пачаткам цэлай Алеі сяброў. Першымі прапанову беларусаў прынялі ў грузінскім пасольстве, вядуцца перамовы яшчэ з некалькімі амбасадамі.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота druzya.by
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.