Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым прапанаваў абмеркаваць нявырашаныя пытанні па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве.
«Рады чарговай сустрэчы, магчымасці абмеркаваць пытанні, па якіх не ўдалося дамовіцца нашым міністрам», — цытуе Сяргея Румаса БЕЛТА.
Прэм’ер-міністр Беларусі адзначыў, што азнаёміўся з учарашнім інтэрв’ю Дзмітрыя Мядзведзева і згодны, што трэба цаніць і берагчы тое, што зроблена ў Саюзнай дзяржаве. «Я раздзяляю гэты пасыл. Мы ў Беларусі лічым, што за 20 гадоў наша Саюзная дзяржава ператварылася ў вельмі магутнае інтэграцыйнае аб’яднанне. Але да «шанаваць інтэграцыю» я б дадаў яшчэ і «развіваць», — звярнуў увагу Сяргей Румас.
Дзмітрый Мядзведзеў нагадаў, што цяперашнія перамовы на ўзроўні прэм’ераў праходзяць напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, у якой прымуць удзел і ўрада ў тым ці іншым фармаце. Паводле яго слоў, сёння трэба будзе абмеркаваць, якія рашэнні падрыхтаваны, якая колькасць карт ўзгоднена, якая — не ўзгоднена.
«Зусім нядаўна мы з вамі правялі ў дыскусіі амаль 8 гадзін, і, як мне ўяўляецца, у цэлым папрацавалі нядрэнна. Зараз, як і дамаўляліся, апошняя сустрэча на ўрадавым узроўні па гэтым пытанні да сустрэчы прэзідэнтаў. Мы можам прабегчыся па дарожных картах, пытаннях , якія яшчэ не ўзгаднілі», — прапанаваў Дзмітрый Мядзведзеў.
Старшыня ўрада РФ лічыць натуральным тое, што некаторыя пытанні па інтэграцыі яшчэ не вырашаны. «Кола тэм, звязаных з інтэграцыяй, — каласальная. Было б з нашага боку дзіўна, каб мы ўзвалілі б на сябе абавязак дамовіцца па ўсіх пазіцыях за такія кароткія тэрміны. Праца, праведзеная ўрадамі дзвюх краін, міністрамі эканомікі, віцэ-прэм’ерамі, наша праца была ўсё-такі вельмі хуткай і ў той жа час досыць глыбокай. Але гэта не азначае, што мы бярэм на сябе цяпер усе рашэнні. мы проста не змаглі б гэтага зрабіць, таму прыйшлося прасіць аб сустрэчы прэзідэнтаў. Спадзяюся, што заўтрашняя праца шмат праясніць», — дадаў Дзмітрый Мядзведзеў.
Расійскі прэм’ер запэўніў Румаса, што ў РФ няма «антыбеларускіх элементаў»: «Інтэграцыйныя працэсы так пабудаваны, што яны заўсёды суправаджаюцца абмеркаваннем, выказваннем меркаванняў, часам эмацыйных пазіцый. Я вось сёння прачытаў пра тое, што ў нас дзесьці ёсць «антыбеларускія элементы», якія так ці інакш уплываюць на дзяржаўную палітыку. Хачу вам прама сказаць, і я скажу пра гэта прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, што ў нас такіх «антыбеларускіх элементаў» няма», - сказаў расійскі прэм'ер, піша ТАСС.
У той жа час, паводле яго слоў, тое, што ў Масквы і Мінска «захоўваюцца нейкія пытанні, гэта натуральна, паколькі кола тэм, звязаных з інтэграцыяй, каласальнае». «Было б дзіўна, калі б мы на сябе ўзвалілі абавязак дамовіцца па ўсіх пазіцыях. Праца, праведзеная нашымі калегамі ва ўрадах дзвюх краін, была вельмі хуткай, але ў той жа час досыць глыбокай. Але гэта не азначае, што мы бярэм на сябе цяпер ўсе рашэнні, мы проста не змаглі б гэта зрабіць. Роўна таму прыйшлося папрасіць пра такую сустрэчу прэзідэнтаў, спадзяюся, што заўтрашняя праца многае праясніць», - заявіў Мядзведзеў.
Прэм’ер-міністр Расіі прапанаваў свайму беларускаму калегу перад сустрэчай двух прэзідэнтаў 7 снежня ў Сочы «прабегчыся па дарожных картах, па тых пытаннях, якія яшчэ не ўзгодненыя».
Пасля сустрэчы «сам-насам» перагаворы прадоўжыліся ў пашыраным фармаце з удзелам урадавых дэлегацый. З беларускага боку ўдзельнічае першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой, віцэ-прэм’ер Ігар Ляшэнка, міністр фінансаў Максім Ермаловіч, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў і іншыя кіраўнікі дзяржорганаў.
Раней 6 снежня Сяргей Румас паведамляў, што Беларусі і Расіі засталося ўзгадніць 16 пытанняў па інтэграцыйных картах.
Фота БЕЛТА
Адкрыццё выставак і арт-аб’ектаў, важныя сустрэчы і экскурсіі, народныя гулянні і, вядома, канцэрт «Час выбраў нас».