Вы тут

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Першамайскім РУУС


Каля трохсот юнакоў і дзяўчат ранкам суботы сабраліся ў Першамайскім РУУС Мінска. Там яны маглі ўжывую пазнаёміцца з паўсядзённай працай міліцыянераў. Гэта значыць, пасядзець за рулём аўтамабіля ДАІ (у тым ліку абсталяванага для барацьбы з тэрарыстамі), зайсці ў кабінеты следчых, патрымаць у руках баявую зброю і паўдзельнічаць у майстар-класе па рукапашным баі. А прадстаўнікі Акадэміі МУС распавялі пра ўсе асаблівасці паступлення ў міліцэйскую навучальную ўстанову.


- Фактычна гэта набліжэнне да дарослага жыцця. Мы хочам прадэманстраваць нялёгкую, але вельмі адказную працу міліцыянера найбольш рэалістычна, - зазначыў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Русановіч.

І гэта правільны падыход. Паколькі рамантычны арэол, які ствараюць шматлікія кінастужкі, няпоўны. І каб не было пасля якіхсьці расчараванняў ужо падчас службы, лепш усё паказаць загадзя.

Цімафей Іванцоў вучыцца ў прафесійным механіка-тэхналагічным каледжы на машыніста халадзільных установак. Юнак вельмі цікавіцца выставай зброі, якую арганізаваў атрад спецыяльнага прызначэння.

- Я даволі шмат чытаў на гэтую тэму, калісьці захапляўся страйкболам. Калісьці нават хацеў пайсці служыць у сілы спецыяльных аперацый, але не атрымалася па стане здароўя.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?