Вы тут

МВФ і Украіна дамовіліся аб новай дапамозе на 5,5 млрд долараў


Украіна і Міжнародны валютны фонд (МВФ) дамовіліся аб новай праграме супрацоўніцтва. Дамоўленасць дасягнута па выніках тэлефоннай размовы, якая адбылася ў мінулую суботу 7 снежня паміж прэзідэнтам краіны Уладзімірам Зяленскі і кіраўніком МВФ Крысталінай Георгіевай. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, інфармацыю пацвярджае прэс-служба МВФ.


"Я запэўніла прэзідэнта ў гатоўнасці МВФ падтрымаць палітычную праграму ўладаў па падтрыманні макраэканамічнай стабільнасці і падняць эканоміку на шлях больш высокага, устойлівага і ўсёабдымнага росту, у тым ліку з дапамогай новай праграмы, якая падтрымліваецца МВФ", - прыводзяцца ў паведамленні МВФ словы Георгіевай.

"Супрацоўнікі МВФ дасягнулі пагаднення з уладамі адносна палітыкі, якая ляжыць у аснове новага трохгадовага пагаднення на суму 4 млрд спецыяльных правоў запазычання (каля 5,5 млрд долараў) у рамках механізму пашыранага фінансавання", - дадала яна.

Кіеў разлічваў да канца года заключыць пагадненне аб новым пакеце дапамогі ад МВФ. Для атрымання дапамогі Міжнародны валютны фонд вылучаў Кіеву шэраг умоў. Сярод іх - актыўныя крокі па барацьбе з карупцыяй у краіне і адмена мараторыя на продаж сельскагаспадарчых зямель.

Выбар рэдакцыі

Культура

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Свавольныя традыцыі, постчарнобыльскі рай і камп'ютарныя курсы для пенсіянераў.

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36