Вы тут

Туалет ў кватэры мінчаніна фантанаваў пенай


У нядзельны вечар у кватэры жыхара сталічнай Серабранкі прарвала каналізацыю і яго туалет на метр у вышыню напоўніўся белай пенай. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


- Спачатку з санвузла пачуліся буркатанне і булькат, а затым пачалося, - успамінае чытач агенцтва Дзмітрый. - Я хутка зачыніў дзверы ў туалет, у вузкі зазор паміж імі і падлогай запхнуў анучу і патэлефанаваў у службу 115. Апынуўся дзесятым у чарзе, чакаць давялося некалькі хвілін. Выклаў сутнасць заяўкі. Пачуў, што гарадская аварыйная служба павінна прыбыць праз 30 хвілін. Разумеў, што гэта засор каналізацыі. Мне яшчэ пашанцавала: з нетраў трубы вырвалася не самае горшае, а ўсяго толькі вада з пральнай машыны, якой карысталіся ў адной з вышэйразмешчаных кватэр. Адсюль і пена. Акрамя таго, санвузел знаходзіцца ў перадрамонтным стане, без новага аздаблення. Так што шкода мінімальная.

Усплёск актыўнасці быў моцным, але нядоўгім. У ванную трапіла толькі невялікая частка. А вось у туалеце стаяла пена вышынёй у метр і вада да парога. Пену Дзмітрый перакідаў саўком у ванну, анучай сабраў ваду.

Праз 50 хвілін у дзверы патэлефанаваў работнік "аварыйкі" і са склепу пачаў ліквідаваць засор.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».