Вы тут

Гуанчжоў прымае Глабальны форум адвакатаў


На яго з’ехаліся прадстаўнікі з 57 краін свету.


Усекітайская асацыяцыя адвакатаў 9-10 снежня правядзе ў Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая, Глабальны форум адвакатаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

«Упершыню Кітай праводзіць падобнае мерапрыемства сусветнага ўзроўню», — заявіў кіраўнік Асацыяцыі Ван Цзюньфэн на прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў міністэрстве юстыцыі КНР у Пекіне.

«Правядзеннем такога мерапрыемства Кітай натхняе і дае падтрымку кітайскім адвакатам у іх імкненні выйсці на глабальны рынак юрыдычных паслуг у якасці дзейных і упэўненых прафесіяналаў», — адзначыў кіраўнік Упраўлення па працы адвакатуры і натарыята пры міністэрстве юстыцыі Чжоў Юаньшэн. Ён таксама заклікаў кітайскія юрыдычныя фірмы і прафесіяналаў галіны развіваць юрыдычныя паслугі, звязаныя з замежнымі праблемамі, з улікам намаганняў дзяржавы па ўсебаковаму пашырэнню адкрытасці.

Як паведамляюць арганізатары форуму, свой удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі амаль 800 чалавек: высокапастаўленыя прадстаўнікі ўрада, прадстаўнікі судовых уладаў і адвакаты з 57 краін свету. Каля 400 удзельнікаў прыбылі на форум з-за мяжы: кіраўнікі міжнародных і 22 нацыянальных асацыяцый адвакатаў.

Павестка форуму ўключае ў сябе пытанні юрыдычных паслуг у рамках ініцыятывы «Пояса і шляху», навукова-тэхнічнага прагрэсу ў прымяненні да юрыдычных паслуг, замежных інвестыцый, зліццяў і паглынанняў, міжнароднага гандлю і адпаведнай заканадаўству эканамічнай дзейнасці, вырашэнню міжнародных камерцыйных спрэчак, бясплатных юрыдычных паслуг і сацыяльнай адказнасці адвакатаў.

Фота: mosurist.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.