Вы тут

Кітай запусціў платформу спадарожнікавых паслуг


Сістэма палегчыць доступ да выкарыстання адпаведных рэсурсаў.


У Кітаі запусцілі платформу спадарожнікавых паслуг, закліканую палегчыць доступ да выкарыстання адпаведных рэсурсаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Распрацоўшчык платформы — Кітайская карпарацыя касмічнай навукі і прамысловасці (CASIC) — абвясціла пра гэта на 5-м Кітайскім міжнародным форуме па камерцыйнай касманаўтыцы, які праходзіў у горадзе Ухань (правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай).

Як правіла, распрацоўшчыкі спадарожнікаў надаюць большую ўвагу самім спадарожнікам, а не паслугам, што абцяжарвае абмен рэсурсамі паміж карыстальнікамі, паколькі доступ да падобнай інфармацыі патрабуе вялікіх ведаў і кваліфікацыі. Як адзначыў прадстаўнік CASIC Юань Хун’і, новая платформа падасць карыстальнікам комплексныя спадарожнікавыя рэсурсы праз сетку наземных станцый, якая з’яўляецца больш гнуткай і больш арыентаванай на інтарэсы спажыўцоў.

Акрамя таго, іншы прадстаўнік CASIC Сюй Таа адзначыў, што ў рамках плана карпарацыі па засваенні космасу ў камерцыйных мэтах платформа будзе задавальняць патрэбнасці розных індустрый у спадарожнікавых рэсурсах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».