Вы тут

У Беларусі пройдзе акцыя "Захавай сімвал свята"


Ужо другі год запар лесагаспадарчыя ўстановы краіны будуць распавядаць беларусам, як правільна даглядаць за навагоднімі дрэвамі ў кадках і прапаноўваць шырокі асартымент атрыбутаў свята.


Акцыя "Захавай сімвал свята" традыцыйна стартуе ў дзень адкрыцця елачных кірмашоў - 20 снежня. Яна пройдзе ва ўсіх населеных пунктах краіны з колькасцю насельніцтва звыш 30 тысяч чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Напярэдадні зімовых святаў лясгасы і Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (РЛСНЦ) прапануюць беларусам набыць навагоднія дрэвы ў кадках, гаршках ці скрынях, захаваць іх да вясны (напрыклад, на балконе або дачы) і высадзіць іх у найбліжэйшым лясніцтве падчас акцыі "Тыдзень лесу", якая традыцыйна праходзіць у красавіку. Пры гэтым кожнаму пакупніку будзе ўручана памятка па догляду за навагоднім дрэвам.

У мінулым годзе акцыю “Захавай сімвал свята” падтрымалі больш за дзве тысячы чалавек. Паводле інфармацыі лесагаспадарчых устаноў, з кожным годам попыт на навагоднія дрэвы ў кадках расце. У асартыменце - елка еўрапейская і елка калючая, елка сербская, хвоя звычайная, туя заходняя і інш.

Адрасы гандлёвых кропак, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя лясгасаў і РЛСНЦ, у хуткім часе будуць апублікаваныя на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pictar.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.