Вы тут

Марцэл Лічка пакінуў пасаду галоўнага трэнера ФК "Дынама-Брэст"


Галоўны трэнер брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка пакінуў сваю пасаду. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным тэлеграм-канале футбольнага клуба.


Кіраўніцтва футбольнага клуба "Дынама-Брэст" прыняло рашэнне не працягваць кантракт з чэшскім спецыялістам на наступны сезон. Клуб дзякуе Марцала Лічку за праведзеную працу і яркі "залаты" год.

У структуры брэсцкага "Дынама" Марцэл Лічка, якому зараз 42 гады, пачаў працаваць у 2018 годзе ў якасці асістэнта Радаслава Латала. Затым ён быў памочнікам Сяргея Кавальчука, а потым Аляксея Шпілеўскага, якога змяніў на пасадзе галоўнага трэнера.

У 2019 годзе пад кіраўніцтвам Марцала Лічкі брэсцкае "Дынама" ўпершыню ў сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Беларусі, а таксама выйграла Суперкубак краіны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.