Вы тут

На Кастрычніцкай плошчы засвяцілася ёлка


На Кастрычніцкай плошчы тэсціравалі ілюмінацыю на галоўнай ёлцы краіны і іншых элементах святочнага строя, паведаміла агенцтва Мінск-Навіны.


Навагодняе дрэва на Кастрычніцкай плошчы - самае высокае ў Беларусі (каля 30 м). Яно складаецца з каля 3,5 тыс. лапак штучнай ігліцы. Галоўную ёлку краіны ўпрыгожваюць 3 тыс. залацістых і серабрыстых шароў і 200 фрэзераваных сняжынак.

Традыцыйна навагоднюю ілюмінацыю ў Мінску ўключаюць у перыяд з 15 снежня па 15 студзеня. У гэтым годзе сталіца запаліцца агнямі 14 снежня. Як удакладніў дырэктар УП "Мінгарсвятло" Славамір Грыневіч, ўключаць святочную ілюмінацыю будуць штодня прыблізна ў 17:20 - разам з вулічным асвятленнем, а адключаць - апоўначы. Усяго ж ва ўпрыгожванні горада выкарыстоўваюцца 4 915 гірлянд, 1 446 светлавых матываў, 227 светлавых канструкцый, у тым ліку каля 30 буйных, як, напрыклад, велізарны мяч у футбольнага манежа, ласі на вул. Прытыцкага і трактар ​​на пр. Партызанскім.

Прэв'ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.