Вы тут

Спыненне агню і формула Штайнмаера: пра што дамовіліся Зяленскі і Пуцін


Мінскія дамоўленасці працягваюць служыць асновай "нармандскага фармату", дзяржавы-удзельнікі якіх адданыя да іх поўнай імплементацыі. Пра гэта гаворыцца ва ўзгодненых высновах саміту ў Парыжы, перадае прэс-служба Офіса Прэзідэнта Украіны.


Фота: unian.net

Паводле тэксту дакумента, бакі абавязаны выконваць спыненне агню, падтрымаць распрацоўку і імплементацыю абноўленага плана па размініраванні на аснове Трохбаковай кантактнай групы пра супрацьмінную дзейнасць з 3 сакавіка 2016 года.

Акрамя таго, прадугледжана развядзенне сіл і войскаў на трох дадатковых участках да канца сакавіка 2020 года і абмен "усіх на ўсіх" да канца года. Бакі таксама падтрымліваюць новыя пункты пропуску праз лінію размежавання і ўкараненне закона аб асаблівым статусе некаторых раёнаў Данбаса, як паказана ў Комплексе мер па выкананні Мінскіх дамоўленасцей ад 2015 года, на пастаяннай аснове.

Украіна павінна ўвесці так званую "формулу Штайнмаера" ў сваё заканадаўства.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.