Вы тут

Лукашэнка: Сур’ёзны рост цэн на тытунёвыя вырабы недапушчальны


Здаецца, губляць здароўе за грошы — асабісты выбар кожнага, але ў «цыгарэтнай» праблеме значна больш дзяржаўнага. А для сучаснай Беларусі — і міждзяржаўнага. Пачынаючы нараду ў Палацы Незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка нагадаў: у перамовах з Расіяй сярод шматлікіх пытанняў знаходзіцца і цэнаўтварэнне, асабліва на адчувальныя тавары. Таму надышоў час абмеркаваць стан спраў у адным з сегментаў вытворчасці — тытунёвых вырабаў.


«Натуральна, што пры ўсім негатыве тытуню, алкаголю гэта сур’ёзныя артыкулы пры фарміраванні нашага бюджэту. Таму тут не мусіць быць ніякіх шараханняў. Зразумела, што ў Расійскай Федэрацыі тытунь, ды і алкаголь, па кошце значна вышэй, чым у Рэспубліцы Беларусь. Калі што, уніфікацыя ў дадзеным выпадку (на тытунёвыя вырабы) можа прывесці да сур’ёзнага росту цэн, што недапушчальна для Беларусі і грамадзян Беларусі», — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Сам Прэзідэнт сваіх адносін да цыгарэт не хавае, курцоў не падтрымлівае. Але дазваляе кожнаму рабіць свой выбар.

«Адна справа — маё меркаванне, а іншая — самога чалавека, які бярэ цыгарэту, купляе за добрыя грошы і нішчыць сваё здароўе. Гэта пэўныя сацыяльныя пытанні», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе абмеркавалі вытворчасць і рэалізацыю тытунёвых вырабаў, асабліва з улікам сур’ёзнай «перабудовы» рынку, якая адбылася каля году таму, а таксама выкананне інвестыцыйных праектаў. Прэзідэнт праанансаваў у будучыні разгляд падобнага пытання, звязанага з вытворчасцю і рэалізацыяй алкагольных тавараў.


Максім Ермаловіч: Цыгарэты працягнуць даражэць

У Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўвалі павышэнне эфектыўнасці тытунёвай прамысловасці: разгледжана праца беларускіх прадпрыемстваў, забяспечанасць унутранага рынку. Як паведаміў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Прэзідэнта хвалюе, наколькі краіна абаронена ад нелегальнага ўвозу тытунёвай прадукцыі, абароту няякасных тытунёвых і алкагольных вырабаў на ўнутраным рынку.

«Гутарка ідзе аб тым, каб гэты сектар працаваў выключна пад кантролем дзяржавы, каб у асноўным за кошт айчынных вытворцаў ажыццяўлялася насычэнне ўнутранага рынку тытунёвай прадукцыяй, каб у нас была магчымасць кантраляваць цэны на ўнутраным рынку. І галоўнае — гэта вельмі бюджэтаёмістая галіна, яна прыносіць значныя даходы ў бюджэт. Тытунёвая прадукцыя абкладаецца акцызамі, адпаведна, і бюджэт вельмі залежыць ад таго, як сябе адчувае гэта прамысловасць», — растлумачыў Максім Ермаловіч.

Па яго словах, краіна ідзе па шляху паэтапнага павелічэння даходаў бюджэта: з году ў год даходы ад рэалізацыі тытунёвай прадукцыі на ўнутраным рынку ўзрастаюць. У бюджэт-2020 зноў закладзены рост даходаў ад тытунёвай прамысловасці. Сярод намаганняў, пералічаных міністрам фінансаў, — выкараненне ўхілення ад уплаты падаткаў, фактаў нелегальнага абароту, забеспячэнне вытворчых магутнасцяў тытунёвых фабрык.

Зараз рынак пад кантролем, працягнуў міністр: выключаны любыя пастаўкі нелегальнай прадукцыі, напаўняльнасць бюджэта дастаткова высокая (больш за 800 мільёнаў рублёў акцызаў на тытунёвую прадукцыю, а ўсяго ад галіны — больш за адзін мільярд дзвесце мільёнаў рублёў).

«Мяркуецца на наступны год і нязначнае павышэнне коштаў на гэтую прадукцыю. Вядома, што ў рамках бюджэта мы закладалі павышэнне ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю на 15 працэнтаў, — сыходзячы з гэтага разлічаны даходы бюджэту на наступны год. У такіх умовах гэта нязначны ўплыў на цэны. Разам з тым мы павялічваем даходы бюджэту, уплываем на ўжыванне гэтага прадукта, які негатыўна ўплывае на здароўе насельніцтва, і не ствараем нейкіх цанавых „шокаў“, не ўзмацняем інфляцыйны ціск на эканоміку краіны», — пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік фінансавага ведамства, і кантроль над абаротам гэтай прадукцыі будзе ўзмоцнены.

Зараз абмяркоўваецца ўніфікацыя акцызнай палітыкі ў ЕАЭС і ў Саюзнай дзяржаве. Па інфармацыі міністра фінансаў, Аляксандр Лукашэнка дакладна абазначыў умовы далейшага руху: не павінна быць негатыўнага ўплыву ні на стан унутранага рынку, ні на абарот нелегальнай прадукцыі, ні, адпаведна, на рэзкае павелічэнне коштаў на прадукцыю для насельніцтва.

Акрамя таго, Максім Ермаловіч паведаміў, што тытунёвыя фабрыкі дастаткова паспяхова вырашаюць пытанне канкурэнтаздольнасці і павелічэння аб’ёмаў экспарту айчыннай прадукцыі.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.