Вы тут

Дзяржінспектары будуць правяраць загонныя паляванні па ўсёй краіне


У Мінскім і Пастаўскім раёнах ужо выяўленыя факты браканьерства, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры  Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


Увесь снежань дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету будуць праводзіць спецмерапрыемствы, скіраваныя на выяўленне парушэнняў пры правядзенні загонных паляванняў. Нярэдкія выпадкі, калі цэлыя калектывы паляўнічых аказваюцца датычнымі да браканьерства. Асабліва попыт на дармовую дзічыну ўзрастае перад святкаваннем Новага года.

Першы этап мэтанакіраваных масавых праверак ужо адбыўся: у паляўнічых угодддзях па ўсёй краіне працавала 56 рэйдавых груп Дзяржінспекцыі, яны праверылі больш за 70 паляўнічых брыгад. Акрамя дробных парушэнняў правілаў было выяўлены два факты незаконных паляванняў з прычыненнем асабліва буйной шкоды.

У Мінскім раёне каля вёскі Дубіцкая Слабада пад кіраўніцтвам егера мясцовай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў палявалі восем жыхароў раёна. У якасці здабычы паляўнічыя прад'явілі тушу казулі. Побач з заплечнікам, набітым мясам, знаходзілася галава жывёлы. Па слядах ад скінутых рагоў інспектары вызначылі, што здабытая казуля з'яўляецца дарослым самцом, а не сяголеткам, на здабычу якога ў паляўнічых меўся дазвол. Егер, які працуе ў паляўнічай гаспадарцы ўжо шэсць гадоў, не мог не заўважыць розніцы. Па законе, пры наяўнасці ліміту, ён павінен быў узяць з паляўнічага, які падстрэлілі не тую асобіна, двайны кошт, але не зрабіў гэтага.

Пры больш дэталёвым аглядзе мясцовасці, дзе праводзілася паляванне, інспектары знайшлі свежыя рэшткі яшчэ двух казуль. У іх незаконнай здабычы западозрылі тую ж паляўнічую брыгаду. Пошукі мяса працягваліся да таго часу, пакуль інспектары не зазірнулі пад дно егерскую УАЗа. Там, пад колам, прысыпаны лісцем і галінкамі, знаходзіўся заплечнік, а ў ім -- часткі туш двух казуль і нож.

Па выяўленых парушэннях заведзена крымінальная справа. Ступень вінаватасці кожнага з удзельнікаў палявання ўстановіць следства. Фігурантам пагражаюць буйныя штрафы з канфіскацыяй зброі і пазбаўленнем права на паляванне, магчыма таксама абмежаванне або пазбаўленне волі. Вінаватым прыйдзецца пакрыць шкоду ад незаконнай здабычы трох асобін казулі, а гэта больш за 9 тысяч рублёў.

Удзельнікі загоннага палявання ў Пастаўскім раёне таксама вырашыліся на грубае парушэнне, калі замест дазволенай да здабычы самкі лася падстрэлілі самца. Бо ліміты на здабычу самцоў у паляўнічай гаспадарцы былі ўжо вычарпаныя, пасля чаго іх адстрэл можа правесці да парушэння біябалансу ў мясцовай папуляцыі. Па факце незаконнай здабычы самца лася праводзіцца разбіральніцтва.

Узмоцнены кантроль за правядзеннем загонных паляванняў працягнецца да заканчэння сезона. Застануцца ў поле зроку інспектараў і іншыя паляўнічыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: gorod48.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.