Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Бакі абмеркавалі вынікі праведзеных 7 снежня ў Сочы беларуска-расійскіх перамоў, далейшую працу па напаўненні інтэграцыйнага парадку дня, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зняцці праблемных пытанняў у гэтай сферы.
Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб працягу кантактаў, каб да новага года зверыць гадзіннікі па адпаведнай праблематыцы.
Прэв'ю: dneprovec.by
Велізарнае пачуццё адказнасці за будучае краіны.
Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.